Домой Общество Экспрэс-апытанне: Бабруйчане аб дэвальвацыі

Экспрэс-апытанне: Бабруйчане аб дэвальвацыі

Другога студзеня ў Беларусі адбылося падзенне курсу беларускага рубля. Мы вырашылі даведацца ў грамадзян, як паўплывала дэвальвацыя на іх жыццё, прафесійную дзейнасць і як яны да яе ставяцца.

Аляксандр, 40 год:
— Здаецца, што ніяк не паўплывала. Дэвальвацыя, гэта, вядома, непрыемны факт, але ж што зробіш? Пазбегчы гэтага было нельга. Улады маглі б папярэдзіць людзей, аднак, што адбылося — тое адбылося…

Гаянэ:
— Ніяк не паўплывала. Мабыць, з-за таго, што нідзе не працую. Маё стаўленне да яе звычайнае: што не тычыцца мяне — тое не важна. А наконт таго, што аб дэвальвацыі не папярэдзілі — гэта ўжо хай застаецца на сумленні Нацбанка…

Уладзімір, 50 год, доктар-фізіолаг:
— Так як я грамадзянін Расіі, то дэвальвацыя на мяне ніякім чынам не паўплывала. Але яе нечаканасць — гэта дрэнны факт, бо насельніцтва было да яе не падрыхтавана. Як правіла, пасля дэвальвацыі пачынаецца інфляцыя… Каму гэта можа спадабацца?

Дзмітрый, 41 год, дырэктар фірмы “ДарыялТранс”:
— Дэвальвацыя на мяне паўплывала самым непасрэдным чынам. Напрыклад, на маім прадпрыемствы мы цяпер не можам карыстацца такім відам крэдыту, як лізінг. У выніку ў нас атрымоўваюцца вялікія страты. Зараз вельмі цяжка набыць долары і еўра.

Дзмітрый, 25 год:
— Ніяк не паўплывала, бо ў мяне ўсе ўклады ў расійскіх рублях. Стаўлюся да гэтай з’явы дрэнна, але лічу, што ўлады зрабілі правільна, што не абвясцілі аб гэтым раней, бо тады насельніцтва адразу пабегла б у банкі мяняць рублі на долары й еўра…

Яўген ВАСЬКОВІЧ

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя