Домой Міхаіл Ларчанка Эканамічны крызіс у Бабруйску

Эканамічны крызіс у Бабруйску

Гледзячына тое, як эканамічны крызіс "бегае" па планеце, паміж іншым задумаешся: "А што можа стацца ад яго для мяне, тым больш тут — у Бабруйску?"

Падаецца, што такія глабальныя рэчы ну ні як не адаб’юцца на жыхары маленькага Бабруйску, але ж трэба на ўсялякі выпадак паглядзець на сытуацыю і прааналізаваць яе.

Крэдыты. Большасць працуючых бабруйчан маюць крэдыты. Калі праглядзець большасць паперак з вашых крэдытаў, вы пабачыце, што банк можа мяняць крэдытныю стаўку. Што гэта значыць?

Вось глядзіце. Не так даўно нацбанк падняў стаўку рэфінансавання. А гэта значыць, што банк можа падняць ваш працэнт па крэдзіце. Гэта не ёсць добра, але нічога не зробіш :(. Таму раю вам як мага хутчэй пазбавіцца (выплаць) ад такога крэдыту. Тым жа, у каго такога пункту ў дамове няма, няма і аб чым хвалявацца. Але ж у любым выпадку грошы будуць станавіцца даражэйшымі і крэдыты стануць невыгоднымі.

Гэта ўсё напісана для горшага варыянту. Будзем спадзявацца, што мы да яго не прыйдзем і міжнародная эканоміка вернецца да сваіх лепшых часоў!

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя