Домой Происшествия Дзiкае паляванне (Відэа)

Дзiкае паляванне (Відэа)

Дзікі выпадак патрос увесь Бабруйск і нават усю Беларусь. 21 лістапада ўначы на ўскраіне горада, побач з былым чарапічным заводам была знойдзена 20-гадовая дзяўчына Таццяна. Позна ўвечары яна вярталася дадому на вуліцу Рабінавую, і на яе напала зграя вандроўных сабак.

Праз нейкі час дзяўчыну знайшоў рабочы завода ТДіА Ігар Глушак, які вяртаўся дамоў з працоўнай змены. Раптоўна на яго накінуліся тры сабакі. Ігар адпугнуў іх, але праз некалькі крокаў ужо пяцёра сабакаў спрабавалі атакаваць мужчыну. Ён гучна крыкнуў і жывёліны разбяжаліся. Тут жа, пачуйшы стогны, Ігар разглядзеў у цемры дзяўчыну:
— Я подошел поближе, осветил это место мобильным телефоном, — распавёў Ігар Глушак, — и увидел голую девушку, в одной юбке, всю в крови и в грязи. Она просила о помощи. Я вызвал скорую и милицию. Пока не приехала милиция, она стонала, то теряла сознание, то вновь приходила в него.

Таццяну ў крытычным стане Хуткая дапамога даставіла ў шпіталь, дзе яна адразу прайшла першасную хірургічную апрацоўку. Вось што паведаў намеснік галоўнага ўрача па хірургіі Бабруйскага шпіталя хуткай медыцынскай дапамогі Уладзімір Белагураў:
— Девушка была доставлена с комбинированной травмой, со множественными рвано-укушенными ранами волосистой части головы, верхних и нижних конечностей, туловища, лица, в травматическом шоке с кровопотерей высокой степени тяжести. Учитывая то, что полностью были повреждены ушные раковины, практически, с полным их отрывом, они были пришиты. За эти дни, что она находилась у нас, они полностью прижились. Однако самыми главными повреждениями были скальпированные раны волосистой части головы, а также полный дефект мышц и сосудов на предплечье правой руки. Учитывая массивные повреждения и дефекты, к сожалению, было принято решение ампутировать правую конечность, так как восстановительная операция была невозможна. Сейчас развивается септическое состояние, которое осложняет течение заболевания. Делается все возможное, но пока вопрос стоит о сохранении ее жизни.

Стан здароўя пацярпелай дзяўчыны не паляпшаўся, і 26 лістапада яна была пераведзена у Магілёўскі абласны шпіталь. Дагэтуль яна там знаходзіцца ў рэанімацыйным аддзяленні…

Пракуратура праводзіць праверку ў сувязі з гэтым здарэннем. А мясцовыя ўлады на наступны ж дзень арганізавалі агульны адстрэл сабак у раёне Чарапічнага. Але ў асноўным пацярпелі навакольныя дварнякі, якія у момант акцыі апынуліся на вуліцы… Цікава, што за два тыдні да жудаснага здарэння амаль на тым жа месцы вандроўнымі сабакамі быў пакусаны мясцовы хлопец, але пашкоджанні былі не такімі моцнымі і на сабак тады ніхто не звярнуў увагу…

Надалей Уладзімір Белагураў паведаміў:
— Укушенных в Бобруйске поступает достаточно много. За 10 месяцев 2007 года в травмопункте бобруйской СМП зарегистрировано 730 укушенных пациентов, за аналогичный отрезок этого года цифры несколько уменьшились — до 650 укушенных. Но человека с такими массивными повреждениями в результате укусов доставили впервые за мою практику… По данным горисполкома только за 10 месяцев текущего года уничтожено более 3000 бродячих собак, однако встречаются такие районы, где они сбиваются в стаи, и что с ними делать, лично я не знаю.

У любым выпадку, каб палепшыць становішча з вандроўнымі жывёламі, трэба рыхтаваць нейкую заканадаўчую базу. У Беларусі заканадаўства, якое б рэгулявала дачыненні людзей і жывёл, яшчэ не прынятае, хоць праект трапіў у парламент яшчэ сем гадоў таму. Магчыма жудаснае здарэнне ў Бабруйску падштурхне дэпутатаў, каб урэшце прыняць адпаведны закон.

Антон ПУЦІЛА

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя