Домой Общество Дзеткі-беларусы

Дзеткі-беларусы

У дзіцячым садку № 41 16 красавіка прайшоў семінар-практыкум пад назвай “Выкарыстанне культурнай спадчыны для ўсебаковага развіцця дашкольнікаў”.
Мэта мерапрыемства — садзейнічаць развіццю пачуцця любові да роднага горада і гонару да яго, выхоўваць цікавасць да яго гісторыі і сучаснасці.

Былі запрошаны госці з гарвыканкама і дзіцячых садкоў Ленінскага раёна Бабруйска. Для прагляду ім быў прапанаваны танцавальны нумар ансамбаля “Задоренко” з школы-каледжа мастацтваў. Далей адна з груп садка пад кіраўніцтвам Карыны Гулевіч паказала сваё ўменне размаўляць па-беларуску, веданне краявіду і гісторыі Бацькаўшчыны. Усё адбывалася ў форме гульні: дзеці адказвалі на ўсе пытанні, якія ім задаваліся толькі на роднай мове, што, дарэчы, атрымоўвалася ў іх нават лепш, чым у некаторых дарослых. Распавялі пра герояў Велікай Айчыннай вайны, у гонар якіх названы вуліцы горада.

Далей дзецям быў прадэманстраваны відэафільм пра Бабруйск, створаны творчай групай выхавальнікаў дзіцячага садка № 41 пад кіраўніцтвам Жаны Валчок (намеснік загадчыцы д/с № 41), і прагучала песня аб горадзе, якую напісала музычны кіраўнік Алена Андруховіч.

Напрыканцы мерапрыемства кожны з гасцей атрымаў ад дзяцей у падарунак герб Бабруйска, зроблены сваімі рукамі. Потым усе выхавальнікі пайшлі на экскурсію ў музей.

Члены метадычнага аб’яднання выхавальнікаў дзіцячых садкоў Ленінскага раёна (кіраўнікі — Валянціна Максімава і Анжэла Сазанавец) пасля экскурсіі падвялі вынік працы за ўвесь навучальны год.

— Выхавальнікі дзіцячых садкоў папоўнілі свае веды, абмеркавалі праблемы гістарычнага і культурнага выхавання дзяцей, прадумалі план працы, — падвяла вынік мерапрыемства загадчык дзіцячага садка № 41 Марына Мельчанка.

Яўген ВАСЬКОВІЧ

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя