Домой На заметку Дзень Волі – у Мінску

Дзень Волі – у Мінску

Адбылося чарговае святкаванне Дня Волі ў Мінску. Летась мерапрыемства праходзіла, так бы мовіць, пад эгідай «лібералізацыі».

Частка апазіцыйных лідэраў вырашылі скарыстацца палёгкай у дачыненні да вулічных акцыяў. Для гэтага яны заклікалі людзей да помніка Янку Купалу.

А 17-й гадзіне ўсё распачалося. Вячаслаў Сіўчык, Павал Севярынец, Уладзімер Някляеў і Мікола Статкевіч выступілі з прамовай. А палове на 18-ю ўсе рушылі пехатою да плошчы Бангалор.

Рушыла па вуліцах каля 300-400 чалавек. Ішлі, выконваючы правілы дарожнага руху. Таму й прычапіцца супрацоўнікам ДАІ не было за што.

Увагу прыцягнулі маладыя супрацоўнікі КДБ. Таксама было заўважна, што супрацоўнікі здымалі ці то чарговы фільм пра апазіцыю, ці то пыталіся засняць усіх удзельнікаў шэсця.

Скончылася мерапрыемства на плошчы Бангалор выступам лідэраў апазіцыі.

Дарэчы, святкаваць Дзень Волі ў Мінск прыехалі і бабруйскія актывісты з АГП, БХД, РЭП, Маладога Фронту і іншых арганізацый.

Дзень Волі, у Мінск, АГП, БХД, РЭП, Малады Фронт, Вячаслаў Сіўчык, Павал Севярынец, Уладзімер Някляеў, Мікола СтаткевічДзень Волі, у Мінск, АГП, БХД, РЭП, Малады Фронт, Вячаслаў Сіўчык, Павал Севярынец, Уладзімер Някляеў, Мікола СтаткевічДзень Волі, у Мінск, АГП, БХД, РЭП, Малады Фронт, Вячаслаў Сіўчык, Павал Севярынец, Уладзімер Някляеў, Мікола Статкевіч

Яўген Глаголеў-Васьковіч

Фота Александрыны Глаголевай-Васьковіч