Домой В регионе Два журналісты “Бабруйскага кур’ера” сталі фіналістамі конкурса Асацыяцыі выдаўцаў рэгіянальнай прэсы

Два журналісты “Бабруйскага кур’ера” сталі фіналістамі конкурса Асацыяцыі выдаўцаў рэгіянальнай прэсы

Першае месца ў намінацыі “Культура і краязнаўства” атрымала Марына Маўчанава. Віктар Масалавіч – фіналіст намінацыі “Відэа”.

Марына Маўчанава падавалася на конкурс з мультымедыйным матэрыялам, прысвечаным памяці пісьменніка Алеся Адамовіча “Каб перажытае не пагасла бясследна”. Лонгрыд выйшаў на “Бабруйскім кур’еры” у студзені бягучага года. Матэрыял быў часткай адмысловага праекта да 25-годдзя са дня смерці пісьменніка, які Марына Маўчанава рэалізоўвала ў рамках Лідарскага курса Беларускай асацыяцыі журналістаў.

 

Адным з лепшых відэа, дасланых на конкурс, журы назвала сюжэт Віктара Масаловіча пра бабруйскі прытулак для бадзяжных жывёлаў “Дабрадзейнасць”.

Асацыяцыя выдаўцаў рэгіянальнай прэсы “Аб’ядананыя мас-медыі” штогод праводзіць конкурс на лепшы журналісцкі матэрыял у розных намінацыях, а таксама на лепшы сайт і лепшае медыя. Сёлета журы атрымала больш за 200 прац.

Асацыяцыя заснаваная ў 2009 годзе. У яе ўваходзяць: “Барысаўскія навіны”, “Брэсцкая газета”, “Бабруйскі кур’ер”, “Вячэрні Бабруйск”, “Вольнае Глыбокае”, “Ганцавіцкі час”, “Газета Слонімская”, “Intex-Press”, “Інфа-Кур’ер”, “Інформ-прагулка”, “Наша слова”, “Рэгіянальная газета”, Hrodna.life, ex-press.by, “УзГорак”.