Домой Видео Два бабруйчаніна перамаглі ў Першым творчым конкурсе Беларускай асацыяцыі журналістаў

Два бабруйчаніна перамаглі ў Першым творчым конкурсе Беларускай асацыяцыі журналістаў

У Аляксандра Чугуева, фотакарэспандэнта газеты «Вечерний Бобруйск» – першае месца, а у Александрыны Глаголевай, журналісткі інтэрнэт-газеты «Бабруйскі кур’ер» – другое ў намінацыі «Мастацкае фота».

Творчы конкурс для сваіх сябраў (менавіта – творчы, а не «журналісцкі») Беларуская асацыяцыя журналістаў праводзіла ўпершыню. Арганізавала імпрэзу бабруйская суполка БАЖ. Ініцыятар конкурса – мясцовы журналіст Андрэй Шобін.

два бабруйчаніна, перамаглі ў Першым творчым конкурсе, Беларускай асацыяцыі журналістаў, БАЖ, Бабруйск
(Злева направа). Журналісты «Бабруйскага кур’ера» Віктар Качан, Уладзімір Лазараў, бард Аляксандр Ільін, мастацкі рэдактар, відэаператар «БК» Віктар Масаловіч, фотакарэспандэнт «Вячэрняга Бабруйска» Аляксандр Чугуеў.

Журналістаў з усёй Беларусі заклікалі паспрабаваць свае сілы ў паэзіі, мастацкай фатаграфіі і аўтарскай песні.

Пераможцаў конкурсу запрасілі ў Бабруйск на ўрачыстае ўзнагароджанне, якое прайшло ў Бабруйску 27 траўня.

Першым пунктам праграмы фэста была экскурсія для гасцей па горадзе, якую правяла старшыня бабруйскай суполкі БАЖ Марына Маўчанава.

Канкурсанты і чальцы журы пабачылі самыя цікавыя помнікі Бабруйска – касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, дом купчыхі Кацнальсан – былую «зялёную бібліятэку», завіталі ў крэпасць, прагуляліся па Сацыялцы, сфатаграфаваліся са знакамітым бабруйскім бабром, і завяршылі шпацыр каля помніка ахвярам рэпрэсій.

Узнагароджанне адбывалася ў тайм-клубе «1387». Там жа была адчынена фотавыстава з твораў лаурэатаў і сябраў журы ў намінацыі «Мастацкае фота».

Лепшымі прызналі фотаздымкі Аляксандра Чугуева, фотакарэспандэнта газеты «Вечерний Бобруйск».

два бабруйчаніна, перамаглі ў Першым творчым конкурсе, Беларускай асацыяцыі журналістаў, БАЖ, Бабруйск
(Злева направа) Журналіст «Бабруйскага кур’ера», арганізатар творчага фэста Андрэй Шобін, сябра журы Аляксандр Зянкоў, пераможца ў намінацыі «Мастацкае фота» Аляксандр Чугуеў.
 два бабруйчаніна, перамаглі ў Першым творчым конкурсе, Беларускай асацыяцыі журналістаў, БАЖ, Бабруйск
Пераможца ў намінацыі «Мастацкае фота» Аляксандр Чугуеў.

Другое месца атрымала Александрына Глаголева, журналістка газеты «Бабруйскі кур’ер», трэцяе – Аляксандр Храмко, фотажурналіст з Горак.

два бабруйчаніна, перамаглі ў Першым творчым конкурсе, Беларускай асацыяцыі журналістаў, БАЖ, Бабруйск
Александрына Глаголева

Выбіралі пераможцаў сябры журы: бабруйскі фатограф Уладзімір Шарнікаў, фотажурналіст з Барысава Аляксандр Зянкоў, фатограф з Менску Васіль Фядосенка, ураджэнец Бабруйска.

Фіналісты і журы намінацыі «Паэзія» чыталі свае вершы. Пераможцай стала Кацярына Марголь, журналістка з Менску.

два бабруйчаніна, перамаглі ў Першым творчым конкурсе, Беларускай асацыяцыі журналістаў, БАЖ, Бабруйск
Пераможца паэтычнага конкурсу Кацярына Марголь

Другое месца – у Варвары Чаркоўскай з Салігорску, трэцяе – у Аляксея Белага з Баранавіч.

два бабруйчаніна, перамаглі ў Першым творчым конкурсе, Беларускай асацыяцыі журналістаў, БАЖ, Бабруйск
Варвара Чаркоўская
два бабруйчаніна, перамаглі ў Першым творчым конкурсе, Беларускай асацыяцыі журналістаў, БАЖ, Бабруйск
Аляксей Белы

У журы ўвайшлі паэт, пісьменнік, галоўны рэдактар газеты «Бабруйскі кур’ер» Анатоль Санаценка, паэт і журналіст Дзмітрый Растаеў, паэт, старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец.

два бабруйчаніна, перамаглі ў Першым творчым конкурсе, Беларускай асацыяцыі журналістаў, БАЖ, Бабруйск
Анатоль Санаценка
два бабруйчаніна, перамаглі ў Першым творчым конкурсе, Беларускай асацыяцыі журналістаў, БАЖ, Бабруйск
Бард, кіраўнік БАЖа, сябра журы Андрэй Бастунец

У намінацыі «Аўтарская песня» перамог Георгій Станкевіч з в. Старыя Ранчыцы (Бешанковіцкі раён Віцебскай вобласці).

Канкурсанты і госці фэста пачулі невялікі, але вельмі душэўны канцэрт. Барды – Аляксандр Ільін, Андрэй Паук,  Павел Бузько – заспявалі пад гітару свае песні.

два бабруйчаніна, перамаглі ў Першым творчым конкурсе, Беларускай асацыяцыі журналістаў, БАЖ, Бабруйск
Выступае бард Павел Бузько

Напрыканцы імпрэзы галоўны арганізатар фэсту Андрэй Шобін паабяцаў, што гэты творчы конкурс быў першым, але не апошнім, і ён спадзяецца, што атрымаецца гэта зрабіць добрай традыцыяй.

 

Марына Міхневіч
Фото Владимира Шарникова
Видео Виктора Масаловича