Домой Культура Добрая паэзія – у Бабруйску

Добрая паэзія – у Бабруйску

 Бабруйск, паэзія, тайм-клуб, "1387", творчая, сустрэча, вечар, Віталь Рыжкоў, Даша Бялькевіч

Сёння, 1 красавіка, у тайм-клубе «1387» (вул. Савецкая, 97-2, Бабруйск) а 19.00 –

адбудзецца творчая сустрэча – вечар з амбасадарамі паэзіі ў Бабруйску: Віталём Рыжковым і Дашай Бялькевіч.

Віталь Рыжкоў – паэт, перакладчык. Лаўрэат прэміі «Дэбют» імя М. Багдановіча за кнігу паэзіі «Дзверы, замкнёныя на ключы», двойчы адзначаны прэміяй «Залаты апостраф» за лепшыя паэтычныя падборкі ў часопісе «Дзеяслоў», пераможца некалькіх літаратурных конкурсаў і паэтычных слэмаў у Беларусі і Украіне. Вершы перакладаліся на дзясятак моваў свету. Мае хіп-хоп праект ANGST.

https://vk.com/ryzhkou

Даша Бялькевіч — удзельніца фестываля «Вершы на асфальце», «Мистецького фестиваля «Ї», пераможца слэмаў «Сильное слово» і слэма Беларускага калегіюма, адна з арганізатараў паэтычных вечароў «ART JAM» і паэтычнага конкурса «Рухавік». Намінант на прэмію «Залаты апостраф. Дэбют» часопіса «Дзеяслоў».

https://vk.com/dashabelkewitc

Пачатак а 19:00.

Уваход – 4 Br.

 Бабруйск, паэзія, тайм-клуб, "1387", творчая, сустрэча, вечар, Віталь Рыжкоў, Даша Бялькевіч Бабруйск, паэзія, тайм-клуб, "1387", творчая, сустрэча, вечар, Віталь Рыжкоў, Даша Бялькевіч