Домой Культура Добрая навіна для асабістых бібліятэк

Добрая навіна для асабістых бібліятэк

Аляксей Ненадавец, "Сіла праклённага слова", выданне, кнігаУ выдавецтве «Беларуская навука» выходзіць чарговая кніга папулярнага беларускага аўтара Аляксея Ненадаўца «Сіла праклённага слова» (490 ст., палепшанае выданне).

У ёй распавядаецца пра ўплыў праклёнаў і «чорных» вачэй на лёсы людзей. Аналізуюцца шматлікія прыклады, якія датычыліся розных бакоў чалавечага жыцця. Паказваецца роля спагадлівых знахароў у барацьбе са злымі варажбітамі. Разлічана на ўсіх тых, хто цікавіцца роднай міфалогіяй, фальклорам і магіяй слова.

Маецца ў продажы абмежаваная колькасць камплекта «Бабруйск на старых паштоўках», паштоўкі з прыватнай калекцыі А. Ненадаўца. Гэта выданні паштовак да 1917 года. Разлічаны на тых, хто цікавіцца гісторыяй Бабруйска, яго вуліц і будынкаў.

Кантактны тэлефон: 8 044 750 83 40.