Домой Общество Дэпутат Палаты прадстаўнікоў: ні адказу, ні фота…

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў: ні адказу, ні фота…

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў не дала адказ на пытанне ў належны тэрмін і забараніла сфатаграфаваць асабісты прыём...

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў не дала адказ на пытанне ў належны тэрмін і забараніла сфатаграфаваць асабісты прыём…

27 красавіка адбыўся асабісты прыём дэпутата Палаты прадстаўнікоў Ірыны Рынейскай. На ім пабываў актывіст Міжнароднага цэнтру грамадскіх ініцыятыў «Наш Дом» Яўген Глаголеў-Васьковіч.

Прычына яго візіту – даведацца пра адказ на свой зварот: яшчэ ў лютым актывіст пісьмова звярнуўся да Ірыны Мікалаеўны. Яўгена хвалявала праблема перавозкі дзіцячых вазкоў у гарадскіх аўтобусах.

Нагадаем, што ў пачатку лютага паўстала пытанне аб аплаце правозу дзяцей у вазках. Тады ў Бабруйскім аўтапарку № 2 спаслаліся на пастанову Магілёўскага аблвыканкаму ад 23 снежня 2016. Аднак ніякіх папярэджанняў пра тое ў прэсе не было.

– Я нават падшыўку газет у бібліятэцы прагледзеў, – кажа актывіст «Нашага Дому».

Аднак адказу на пісьмовы зварот няма дагэтуль.

Па словах Яўгена, на сустрэчы спн. Рынейская рабіла заўвагу на няправільна складзены дакумент. Але прыняла яго, абяцаўшы даць адказ…

Мінула два месяцы, а ніякіх лістоў ад Рынейскай «нашдомавец» не атрымаў. Таму ён пайшоў на прыём паўторна, у красавіку.

– Папярэдне запісаўся, – Яўген. – Але, як высветлілася на прыёме, мяне ні то выключылі са спісу, ні то не запісалі…

«Прычыны» на прыёме я так і не пачуў. Але думаю, што памочнік дэпутата Канавалава забылася тое зрабіць. Бо яна хацела даказаць, што праблема вырашаная. Што ёсць аб тым публікацыі ў СМІ. І ўвогуле, яна не разумела, навошта мне пісьмовы адказ на мой пісьмовы зварот.

На прыёме Ірына Рынейская пагадзілася, што тэрмін адказу парушаны. Аднак працягвала настойваць на няправільна складзеным звароце…

І ўсё ж актывіст дамогся канкрэтнага адказу: дэпутат вымушаная была адказаць што дасці зваротную сувязь пасля вяртання ў Мінск.

Напрыканцы наведвання «нашдомавец» захацеў сфатаграфаваць дэпутата. Тая ў катэгарычнай форме не дазволіла рабіць гэта.

Цяпер актывіст «Нашага Дому» збіраецца напісаць скаргу на такое стаўленне Старшыні Палаты прадстаўнікоў.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў не дала адказ на пытанне ў належны тэрмін і забараніла сфатаграфаваць асабісты прыём...

 

Ягор Карэнішчаў

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя