Домой Общество Дэпутат часова недаступны?

Дэпутат часова недаступны?

Цікавы адказ даў дэпутат Бабруйскага гарсавету актывісту «Нашага Дому».

Ён датычыўся адсутнасці народнага абранніка на асабістым прыёме грамадзян. «Я зараз на лецішчы, – кажа яна. – Транспарту не было прыехаць».

Гісторыя гэтых зносінаў пачалася яшчэ на пачатку года. Тады актывіст «НД» Яўген Глаголеў-Васьковіч напісаў зварот да мясцовага дэпутата Малікавай. У ім гучала просьба аб справаздачы абранніка Гогалеўскай акругі № 5 перад сваімі выбаршчыкамі.

Ліст дасылаўся не ў якасці заказной карэспандэнцыі. Таму, напэўна, «загубіўся». Бо Галіна Малікава паведаміла, што нічога не атрымлівала.

Але ж актывіст звяртаўся па гэтай жа тэме да Галіны Радзівонаўны вусна. Дэпутат абяцалася правесці справаздачу. Але зрухаў у гэты бок ніякіх не было.

Да гэтага звароту дадаліся яшчэ два. На іх таксама адказу не было.

Таму «нашдомавец» пайшоў на чарговую сустрэчу з дэпутатам. Папярэдне ён патэлефанаваў Галіне Радзівонаўне.

– Раблю гэта заўжды. Бо не так шмат людзей ходзяць да дэпутата, – кажа Яўген. – хоць і не павінен, але стаўлюся па-чалавечы.

І вось, 21 красавіка, у афіцыйны дзень прыёму Малікавай – яе няма. Ужо на сканчэнні прыёма «нашдомавец» патэлефанаваў дэпутату.

– Я зараз на лецішчы, – сказала яна. – Транспарту не было прыехаць. Давайце на наступным тыдні сустрэнемся.

Актывіст пагадзіўся. Але ж 26 красавіка напісаў сваю заўвагу ў адмысловую Кнігу – заўвагаў і прапановаў Бабруйскага гарсавету. Там ён распавёў пра сутнасць парушэння.

Адтуль прышоў адказ  (ад галоўнага спецыяліста), што захады будуць зробленыя.

дэпутат Бабруйскага гарсавету, актывіст "Нашага Дому", Яўген Глаголеў-Васьковіч

 

Ягор Карэнішчаў

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя