Домой Анатолий Санотенко ДЭЛЬФІН

ДЭЛЬФІН

                                                        Гіём Апалінэр

                                          (УЛАДЗІМІР  КАСТРАВІЦКІ*)

 

                                        Бестыярыюм, або картэж Арфея

 

Пачатак:  http://babruysk.by/litaraturny-marafon-imya- giyoma-apalinera/

 Гіём Апалінэр, вершы, пераклады, Анатоль Санаценка
Гравюра Рауля Дзюфі

 

                                                     ДЭЛЬФІН

  Вось лашчацца дэльфіны ў моры.

  Ды хвалі горкія, як гора.

  Ці прыйдзе з часам шчасце новае?

  Відаць, што не – жыццё суровае.

 

               Le dauphin
Dauphins, vous jouez dans la mer,
Mais le flot est toujours amer.
Parfois, ma joie éclate-t-elle?
La vie est encore cruelle.

 

*Славуты французскі паэт Гіём Апалінэр (1880-1918) паходзіў з беларускага шляхетнага роду Кастравіцкіх. Яго маці Анжаліка Кастравіцкая была дачкой штабс-капітана расійскага войска Міхала-Апалінарыя Кастравіцкага, які ўдзельнічаў у паўстанні 1863 года. Родавы маёнтак Кастравіцкіх Дарожкавічы (Дзісненшчына) быў канфіскаваны пасля паўстання расійскім урадам. Дзед Апалінэра з сям’ёй эміграваў у Італію, дзе і нарадзіўся Апалінэр і дзе прайшло яго дзяцінства.

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя