Домой Культура Даследчык жыцця і творчасці Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча распавядзе пра таямніцы айца беларускай драматургіі

Даследчык жыцця і творчасці Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча распавядзе пра таямніцы айца беларускай драматургіі

 Дунін-Марцінкевіч Як пісьменнік прыдумаў дадатак да свайго прозвішча «Дунін», як выкраў нявесту і падрабляў дакументы – пра гэта і іншае можна будез пачуць на творчай сустрэчы са Зміцерам Драздом 14 сакавіка ў тайм-клубе «1387».

Зміцер Дрозд – менскі гісторык, даследчык, які ўжо некалькі год вывучае жыццёвы шлях нашага таленавітага земляка. Вынікам працы стала кніга «Таямніцы Дуніна-Марцінкевіча», якую Зміцер і прэзентую ў Бабруйску ў бліжэйшы чацвер. Гэта першая з пяці кніг, прысвечаных Дуніну-Марцінкевічу, якія плануе выдаць гісторык. Сам ён называе сваю кнігу «навукова-папулярнай чытанкай, грунтаванай толькі на правераных фактах і звестках». На яе старонках аўтар раскрывае шмат малавядомых фактаў з жыцця славутага беларускага драматурга.

Творчая вечарына распачнецца а 18-й гадзіне, у чацвер 14-га сакавіка ў тайм-клубе «1387». Адрас: вул.Чангарская, 54.

Уваход вольны. Па жаданні – падзяка госцю.