Домой Новости Да канца прыёма заявак на конкурс «Спадчына ў дзеянні» засталося чатыры дні

Да канца прыёма заявак на конкурс «Спадчына ў дзеянні» засталося чатыры дні

конкурсБеларускі камітэт ІКАМОС праводзіць конкурс рэалізаваных праектаў у галіне працы з гісторыка-культурнай спадчынай. Заяўкі можна дасылаць да 15 сакавіка.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца як творчыя калектывы, грамадскія ініцыятывы, так і індывідуальныя аўтары.

«Конкурсам «Спадчына ў дзеянні» мы хочам паказаць, што Беларусі ёсць чым ганарыцца ў галіне працы са спадчынай. У нас адбываецца шмат выдатных падзей, як у рэстаўрацыі, гэтак у творчай і грамадскай сферах. Да таго ж, важна паказаць, што грамадскасць сама здольная выяўляць і ацэньваць такія дасягненні», – кажа Сцяпан Стурэйка, старшыня праўлення ГА «Беларусі камітэт ІКАМОС», каардынатар конкурсу.

Хто можа ўдзельнічаць?

  • Архітэктары, рэстаўратары і праектныяарганізацыі;
  • Грамадскіяарганізацыі і ініцыятывы;
  • Пісьменнікі, навукоўцы, мастакі, дызайнеры, журналісты.

якія рэалізавалі праекты ў справе гісторыка-культурнай спадчыны ў перыяд з 2014 да 2018 года (за апошнія пяць гадоў):

Намінацыі, у якіх прымаюцца заяўкі на конкурс:

  1. Лепшы культурны праект, накіраваны на захаванне і выкарыстанне гісторыка-культурнай спадчыны – для грамадскіх ініцыятыў і арганізацый;
  2. Лепшы творчы праект/творчая праца, накіраваная на пераасэнсаванне гісторыка-культурнай спадчыны – для індывідуальных творцаў;
  3. Лепшая рэалізаваная (або ў працэсе рэалізацыі) рэстаўрацыя/ревіталізація/кансервацыя/рэадаптацыя архітэктурнай спадчыны – для архітэктараў і рэстаўратараў;
  4. Лепшая «папяровая» канцэпцыярэстаўрацыі / ревіталізацыі / кансервацыі / рэадаптацыі архітэктурнайспадчыны – для маладых прафесіяналаў і творчых калектываў;
  5. Лепшая інтэр’ерная рэстаўрацыя і рэстаўрацыя буйных твораўмастацтва – для мастакоў-рэстаўратараў.

Пераможцы будуць абвешчаныя ў кожнай намінацыі.

Пераможцы атрымаюць сімвалічны прыз, а таксама магчымасць падрабязна прадставіць вынікі сваёй працы пад час мерапрыемстваў арганізаваны хБеларускім камітэтам ІКАМОС. Таксама пераможцаў чакаюць узнагароды ад галоўнага партнёра конкурса – кампаніі «Remmers».

«Важна, што пераможцы і праекты  з кароткага спісу конкурса атрымаюць вядомасць і грамадскую вартасць. Мы спадзяемся, што  конкурс падвысіць прэстыж людзей і структур, якія cпрычыніліся да гэтых дасягнення. Усе працы, вылучаныя журы для кароткага спіса, будуць апублікаваныя ў спецыяльным буклеце Конкурса», –  кажа Сцяпан Стурэйка.

Журы конкурса

Усяго ў журы конкурса ўваходзяць больш за 30 чалавек – рэстаўратары, праекціроўшчыкі, даследчыкі спадчыны і грамадскія дзеячы. Сярод журы – рэстаўратары Фёдар Сарока, Ігар Раханскі, Уладзімір Ракіцкі, Юрый Маліноўскі, Нэлі Дарашкевіч; гісторыкі АлегДзярновіч, Сяргей Харэўскі, АляксейБратачкін; культурныя менеджары і грамадскія дзеячы Таццяна Бембель, Дзмітрый Сурскі, Аксана Багданава, Андрэй Езерын і шматлікія іншыя.

«Мы паспрабавалі аб’яднаць людзей розных поглядаў і пакаленняў, але ўсе яны – дзеючыя прафесіяналы, ад якіх можна чакаць экспертызы найвышэйшага ўзроўню», – кажа Сцяпан Стурэйка пра журы.

Узнагароджанне і ўрачыстая цырымонія «Спадчына ў дзеянні» адбудуцца ў Мінску 18 красавіка, у Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцінаў.

Заяўкі на ўдзел у конкурсе дасылайце на электронную пошту: konkurs.icomos@gmail.com

Альбо на адрас 220092, Мінск, вул. Траецкаянабярэжная, 6.

Падрабязнасці на сайце.

 

Марына Міхневіч