Домой Анатолий Санотенко ЦЫГАНКА

ЦЫГАНКА

                                                         Гіём Апалінэр

                                            (УЛАДЗІМІР  КАСТРАВІЦКІ*)

 

Пачатак Літаратурнага марафона імя Апалінэра (17-га верасня):  http://babruysk.by/litaraturny-marafon-imya-giyoma-apalinera/

 Гіём Апалінэр, вершы, пераклады, Анатоль Санаценка

З кнігі «Алкаголі»

 

       ЦЫГАНКА**

Наперад ведала цыганка

Што будзе потым у жыцці

І не паспелі мы сысці

Надзея ўжо была на ганку

 

Ручны мядзведзь каханне наша

У цяжкім танцы гэты звер

І птушка сіняя цяпер

Без пёраў страціўшы іх страшна

 

Мы добра ведаем пра згубу

Але  надзея на любоў

Нас прымушае верыць зноў

У словы-варажбу галу́бы

 

     LA TZIGANE

La Tzigane savait d’avance

Nos deux vies barrées par les nuits

Nous lui dîmes adieu et puis

De ce puits sortit l’Espérance

 

L’amour lourd comme un ours privé

Dansa debout quand nous voulûmes

Et l’oiseau bleu perdit ses plumes

Et les mendiants leurs Avé

 

On sait très bien que l’on se damne

Mais l’espoir d’aimer en chemin

Nous fait penser main dans la main

À ce qu’a prédit la tzigane

 

 

*Славуты французскі паэт Гіём Апалінэр (1880-1918) паходзіў з беларускага шляхетнага роду Кастравіцкіх. Яго маці Анжаліка Кастравіцкая была дачкой штабс-капітана расійскага войска Міхала-Апалінарыя Кастравіцкага, які ўдзельнічаў у паўстанні 1863 года. Родавы маёнтак Кастравіцкіх Дарожкавічы (Дзісненшчына) быў канфіскаваны пасля паўстання расійскім урадам. Дзед Апалінэра з сям’ёй эміграваў у Італію, дзе і нарадзіўся Апалінэр і дзе прайшло яго дзяцінства.

**Напісана ў 1901 г. Увашло ў кнігу «Алкаголі» (1913 г.).

Упершыню апублікавана ў «Ла Фаланж», 15 лістапада 1907 г., № 17.

На беларускую мову верш раней не перакладаўся.

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя