Домой Общество Цяжкае жыццё шматдзетнай сям’і

Цяжкае жыццё шматдзетнай сям’і

Спадарыня Алена Пугачова і яе дзеці Даша, Арцём і Ілля ў SOS дзіцячай вёсцы пад БараўлянаміСпадарыня Алена Пугачова і яе дзеці Даша, Арцём і Ілля ў SOS дзіцячай вёсцы пад Бараўлянамі
Адпачываюць на морыАдпачываюць на моры
Усёй сям’ёй катаюцца на санкахУсёй сям’ёй катаюцца на санках
Выступаюць у шклое для дзяцей з парушэннем слыхуВыступаюць у шклое для дзяцей з парушэннем слыху

14 кастрычніка Беларусь адзначае Дзень Маці. Бабруйчанка Алена Пугачова не проста маці — яна выхоўвае траіх дзяцей, адзін з якіх — інвалід з дзяцінства.

Старэйшая дачка Даша (ад першага шлюбу) з’яўляецца інвалідам на слых, яна вучыцца ў спецыяльнай школе для дзяцей з парушэннем слыху. Малодшыя хлопцы — Арцём і Ілля — ходзяць у дзіцячы садок. Алена Пугачова гадуе дзяцей адна (з першым мужам разыйшліся, бо той не вытрымаў цяжкасцей выхавання дзіцяці-інваліда, а з другім у Алены не склаліся адносіны). Сацыяльнай дапамогі яна амаль не атрымоўвае — толькі дапамогу на дзяцей і старэйшую дачку-інваліда.

— Раней выплачвалі грошы яшчэ і перад школай, але зараз — не. У мінулым годзе нам аказалі адрасную дапамогу, а зараз няма ні адраснай, ні аднаразовай… Добра, што дапамагае мая маці, — кажа спадарыня Алена.

Штогод сям’я Пугачовых імкнецца ездзіць на мора. А вось паездкі, як сацыяльную дапамогу, ў мінулым годзе не прапаноўвалі, а ў гэтым сям’я адпачывала ў санаторыі імя Леніна і SOS дзіцячая вёска, што ў Бараўлянах пад Мінскам. Цяжкасці дадаў і эканамічны крызіс: нельга нармалёва ўсталявацца на працу. Зараз спадарыня Алена падрабляе пашпартыстам у жыллёва-будаўнічых кааператывах.

Раней Алена працавала настаўнікам у адной са школ горада. Аднак у 2005 годзе, яе звольнілі…

Дзень маці сям’я Пугачовых збіраецца святкаваць у школе, дзе вучыцца старэйшая дачка. Там уся сям’я будзе спяваць песню, прысвечаную Дню маці на “мове жэстаў”.

Яўген ВАСЬКОВІЧ

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя