Домой Происшествия Цягнік задавіў мужчыну

Цягнік задавіў мужчыну

Месца здарэнняМесца здарэння

14 кастрычніка, у 21.36, недалёка ад чыгуначнага пераезда, што знаходзіцца па вуліцы Арджанікідзе, быў смяротна траўміраваны пасажырскім цягніком № 38 «Мінск — Адлер» невядомы мужчына. У яго адарвала галаву і левую руку.

Як нам паведаміў оперупаўнаважаны крымінальнага вышуку ўпраўлення ўнутраных спраў на транспарце спадар Юры Лычок, у пацярпелага не было пры сабе ніякіх дакументаў. Таму высветліць асобу загінуўшага чалавека не ўяўляецца магчымым. Пакуль гэтая справа не разглядаецца як крымінальная, следства схіляецца да таго, што гэта суіцыд.

Дзяжурны па чыгуначным пераездзе Наталля Манолі распавяла, што чалавек ляжаў на чыгуначных шляхах і ніяк не рэагаваў на сігналы машыніста, які прымяніў экстрэнае тармажэнне.

Зараз цела загінуўшага знаходзіцца ў гарадской трупярні. Магчыма, што пасля афіцыйнага заключэння эксперта, абставіны смерці выявяцца больш.

Яўген ВАСЬКОВІЧ. Фота аўтара

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя