Домой Общество Cтартавала акцыя «Кажы праўду»

Cтартавала акцыя «Кажы праўду»


У Беларусі стартавала акцыя «Кажы праўду». Узначаліў гэты рух знакаміты пісьменнік Уладзімір Някляеў.

Мэта акцыі абудзіць беларускае грамадства, якое жыве ва ўмовах падману і не прымячае яго. Сутнасць яе ў тым, што калі у чалавека ёсць набалелая праблема ён можа напісаць пра яе на паштоўке і накіраваць на адпаведны адрас. А адрас гэты Адміністрацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Накіравана акцыя, перш за ўсё, на звычайных людзей, якім ёсць што сказаць і напісаць.

У нашым горадзе гэтую кампанію таксама падтрымалі. Шмат людзей проста запаўнялі гэтыя паштоўкі і наўпрост адпраўлялі па адрасе. Але шмат хто з людзей баіцца, не разумее, што мает законае права так рабіць.

Некаторыя проста адмаўляліся, кажа актывістка з Бабруйску, некаторыя ж зґаджаліся пасля таго, як былі ўпэўнены, што ім за гэта нічога не будзе. Але хачу пазначыць, што гэтая акцыя не задума нашых чыноўнікаў, як думае шмат хто.

На паштоўке буйнымі напісана літарамі «Говори правду». На адваротным баку размешчаны тэкст: «Я жадаю сказаць праўду! Калі вы ведаеце праўду аб важнай праблеме, распавядзіце яе зараз. Аб праблемах трэба гаварыць, каб іх можна было пачаць вырашаць.» І некалькі радкоў выдзелены на апісанне самой праблемы.

Аднак, па чутках, паштоўкі затрымліваюць і яны не даходзяць да адрасанта. Акцыя ж насамрэч вельмі файная, бо любы чалавек можа паскардзіцца на сваю праблему напроста да кіраўніка дзяржавы. Дый магчыма, такія метады больш дзейныя, чымся хаджэнне па кабінетах розных інстанцый.

НАША ДАВЕДКА:

Уладзімір Пракопавіч Някляеў паэт, празаік, эсэіст. Нарадзіўся 9 ліпеня 1946 года ў сям’і служачага. Завочна скончыў філалагічны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута ў 1973 годзе. З 1989 года з’яўляецца сябрам Беларускага ПЭН-цэнтра. З 1998 па 2001 год узначальваў Саюз беларускіх пісьменнікаў. Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны». Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1979) за кнігу «Вынаходцы вятроў» і паэму «Дарога дарог».

Яўген ВАСЬКОВІЧ

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя