Домой Анатолий Санотенко ЦНАТЛІВАЯ ЛІЗА

ЦНАТЛІВАЯ ЛІЗА

 Гіём Апалінэр

                                            (УЛАДЗІМІР  КАСТРАВІЦКІ*)

 

Пачатак Літаратурнага марафона імя Апалінэра (17-га верасня):  http://babruysk.by/litaraturny-marafon-imya-giyoma-apalinera/

 Гіём Апалінэр, вершы, пераклады, Анатоль Санаценка

 

 З ранніх вершаў

 

  ЦНАТЛІВАЯ ЛІЗА**                                             

Дзень быў доўгім

Ён нарэшце сканаў

Заўтра будзе тое ж, што сёння было

І там на гары

Апускаецца вечар на заварожаны замак

Мы стаміліся сёння

Але дома чакае

Смачны суп на стале з па́рай над ім

А заўтра на досвітку

Мы зоймемся зноў

Цяжкай працай

Вось як

Добрыя людзі

 

 

La chaste Lise

La journée a été longue

Elle est passée enfin

Demain sera ce que fut aujourd’hui

Et là-bas sur la montagne

Le soir descend sur le château enchanté

Nous sommes las ce soir

Mais la maison nous attend

Avec la bonne soupe qui fume

Et dès l’aube demain

Le dur labeur

Nous reprendra

Hélas

Bonnes gens

 

*Славуты французскі паэт Гіём Апалінэр (1880-1918) паходзіў з беларускага шляхетнага роду Кастравіцкіх. Яго маці Анжаліка Кастравіцкая была дачкой штабс-капітана расійскага войска Міхала-Апалінарыя Кастравіцкага, які ўдзельнічаў у паўстанні 1863 года. Родавы маёнтак Кастравіцкіх Дарожкавічы (Дзісненшчына) быў канфіскаваны пасля паўстання расійскім урадам. Дзед Апалінэра з сям’ёй эміграваў у Італію, дзе і нарадзіўся Апалінэр і дзе прайшло яго дзяцінства.

** Напісана, верагодна, каля 1899 г.

Упершыню надрукавана ў Фларэнцыі ў часопісе «Лачерба» (1-га чэрвеня 1914, № 11).

Уключана ў цыкл  «Стаўло» (1899 г.), кніга «Меланхалічны вартавы» (1952).

На беларускую мову верш раней не перакладаўся.

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя