Домой Происшествия Ці выйдуць рэкі з берагоў?

Ці выйдуць рэкі з берагоў?

Штогод у шматлікіх мясцінах Беларусі ўвесну адбываецца паводка. Часам яна прыносіць вялікія разбурэнні, іншы раз праходзіць «мірна». Што ж чакае Бабруйск у гэтым годзе?

Міністэрства па надзвычайных сітуацыях праводзіць распрацоўку і падрыхтоўку планаў па процідзеянні паводцы. Тое, наколькі яна будзе вялікай, залежыць ад шматлікіх фактараў: колькі выпадзе снегу, якое будзе надвор’е і гэтак далей. На дадзены момант вядзецца распрацоўка раёнаў, якія меркавана можа затапіць.

У папярэднія гады рэкі ў Бабруйску з абалоны надта моцна з берагоў не выходзілі. Самая вялікая паводка адбывалася ў 1956 годзе, а апошняя буйная у 1994. Што будзе ў гэтым годзе, як гавораць спецыялісты з МНС, можна будзе меркаваць дзесьці ў сярэдзіне сакавіка. Пакуль, на дадзены момант, рабіць нейкія прагнозы цяжка.

Яўген ВАСЬКОВІЧ

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя