Домой Видео Ці роўныя жывёлы людзям?

Ці роўныя жывёлы людзям?

Прэзентацыя праекта «Жывёлы і чалавек з пазіцыі роўнасці» адбылася ў Бабруйску 15 красавіка. Яе правяла грамадская ініцыятыва «Альфа і Амега».

Дадзеным мерапрыемствам актывісты прыцягваюць увагу да правоў жывёл.

Вядоўцам выступіў Вячаслаў Касінераў. Гэтая прэзентацыя адбылася ўпершыню. Як сцвярджаюць арганізатары, з падобнай канцэпцыяй яны не сутыкаліся нават у Еўропе. Таму бабруйчане меліся пачуць цэлую прэм’еру. І ўжо пасля нашага горада актывісты паедуць далей.

— Уся наша актыўнасць, — гаворыць Вячаслаў, — усе нашыя адукацыйныя праекты накіраваны на тое, каб асвятляць гэтыя праблемы, абмяркоўваць іх і знаходзіць нейкія агульныя рашэнні.

Скончылася прэзентацыя адказамі на пытанні з залу. Давялося актывістам паразмаўляць і са слухачамі. Усяго мерапрыемства заняло крыху болей за дзве гадзіны.

 

Яўген Глаголеў-Васьковіч

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя