Домой Культура Ці пакажуць у Бабруйску кіно па-беларуску?

Ці пакажуць у Бабруйску кіно па-беларуску?

ці пакажуць у Бабруйску кіно, па-беларуску, прэм’ера нідэрладскай стужкі, "Шторм: палаючы ліст", кіно, бабруйскія "маладафронтаўцы", зваротУ Мінску адбылася прэм’ера нідэрладскай стужкі «Шторм: палаючы ліст». Упершыню ў гісторыі незалежнай Беларусі кінастужка, прафесійна перакладзеная  на беларускую мову, паказана на вялікіх экранах падчас свайго пракату.

Бабруйскія «маладафронтаўцы» адправілі два звароты за паказ фільмаў па-беларуску.

Як паведамляе Яўген Глаголеў-Васьковіч, у кінатэатры «Таварыш» нават не ведаюць пра існаванне такой кінастужкі. Таму ён і вырашыў напісаць зварот у дзве арганізацыі: Магілёўскае абласное ВУП «Кінавідэапракат» і КУП «Бабруйсккіно».

Напісаў Яўген не толькі просьбу аб паказе прэм’еры. Актывіст таксама прапанаваў:

«Уключыць у рэпертуар кінатэатраў Бабруйска фільмы ў агучцы на беларускую мову».

Глаголеў-Васьковіч мяркуе, што паказ фільмаў па-беларуску дазволіць адлюстраваць сапраўднае дзвюхмоўе. А таксама, як мяркуе Яўген, такім чынам будзе выконвацца даручэнне прэзідэнта Беларусі па падтрымцы беларускай культуры і мовы.

«Бабруйскі кур’ер» сочыць за развіццём падзей.

 

Ягор Карэнішчаў

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя