Домой В стране Ці можна параўнаць становішча беларускіх журналістаў і журналістаў з іншых еўрапейскіх краін?

Ці можна параўнаць становішча беларускіх журналістаў і журналістаў з іншых еўрапейскіх краін?

Наша міністэрства замежных спраў адшукала шмат «сурёзных» парушэнняў правоў журналістаў у еўрапейскіх краінах. «Тут і цяпер» расследавала, наколькі яны сурёзныя ў параўнанні з адносінамі ўлад да правоў беларускіх журналістаў.

Анджэй Пачобут, журналіст:
«Гэта непараўнальныя рэчы»

Канечне, сітуацыя са свабодай слова ў заходніх краінах і ў Беларусі розная. Гэта абсалютна непараўнальныя рэчы. На Захадзе крытыка нармальная зява. Дарэчы, увесь гэты рапарт, падрыхтаваны спадаром Макеем ці яго падначаленымі і змешчаны МЗС Беларусі на сваёй старонцы, спісаны ў асноўным з заходніх СМІ. Прынамсі, тая частка, якая тычыцца Польшчы, цалкам узята з польскіх СМІ. І гэта перш за ўсё паказвае, як выглядае свабода слова, напрыклад, у Польшчы, як выглядае свабода слова ў Швецыі, Латвіі. На самай справе, калі адбываецца нешта дрэннае, то гэта апісваюць польскія СМІ і на гэта рэагуюць польскія ўлады. У Беларусі ж сітуацыя абсалютна іншая. Тут у дзяржаўных СМІ рэчаіснасць падаецца толькі з аднаго пункта гледжання каб задаволіць Аляксандра Рыгоравіча. Пра нейкія эксцэсы ў «Советской Белоруссии» ці на БТ не будзе ні слова альбо будзе пададзена не так, як было насамрэч. Найбольш красамоўная сітуацыя анлайн-рэпартажы з суда над так званымі тэрарыстамі. І варта параўнаць, як працавалі незалежныя СМІ і дзяржаўныя. Калі на Захадзе нешта дрэннае адбываецца, чалавек можа звярнуцца ў суд і абараніць свае правы, незалежна ад таго, якую пасаду ён займае. На Беларусі такога няма.

Андрэй Бастунец, намеснік старшыні ГА «БАЖ»:
«Беларускія журналісты ў параўнанні з еўрапейскімі калегамі бяспраўныя»

Чытайце працяг на сайце «Тут і Цяпер»

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя