Домой Видео Ці гатовыя бабруйчане падтрымаць усталяванне помніка Алесю Адамовічу?

Ці гатовыя бабруйчане падтрымаць усталяванне помніка Алесю Адамовічу?

На краўдфандынгавай платформе «Талака» зараз вядзецца збор сродкаў на бюст Алеся Адамовіча, які плануецца ўсталяваць на малой радзіме пісьменніка – у Глушы.

Сабраць трэба BYN 8 тысяч. На сённяшні дзень на рахунку ёсць ужо 10% ад патрэбнай сумы, ці BYN830. Збор будзе працягвацца яшчэ цягам 35 дзён. Усе ахвярадаўцы атрымаюць падзяку і асабістае запрашэнне на ўсталяванне помніка.

Ініцыятар збора сродкаў – бабруйчанін Андрусь Архіпенка .  У студзені бягучага года ён сабраў больш за 600 подпісаў за ўсталяванне бюста Адамовіча. Тады Андрусь выйшаў з падпіснымі лістамі на вуліцы Бабруйска, каб нагадаць жыхарам горада пра славутага земляка і прапанаваць падтрымаць ініцыятыву па ўсталяванні помніка пісьменніку ў ягонай роднай Глушы.

Адначасова была адкрытая анлайн-петыцыя, якую падпісаў 331 чалавек.

У красавіку сваю згоду на ўсталяванне помніка дало Міністэрства культуры. Макет будучага бюста вырабіў скульптар Уладзімір Мелехаў.

Ці гатовыя бабруйчане падтрымаць збор сродкаў? Што ўвогуле жыхары Бабруйска ведаюць і памятаюць пра Алеся Адамовіча? Адказы – у нашым відэасюжэце.

 

Марына Маўчанава
Відэа Аляксандра Багдановіча

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя