Домой Общество Ці будзе адноўлена Бабруйская крэпасць? (ОБНОВЛЕНО)

Ці будзе адноўлена Бабруйская крэпасць? (ОБНОВЛЕНО)










Бабруйская крэпасць адзін з найвыбітнейшых помнікаў беларускай вайсковай архітэктуры. У ХХІ стагоддзі яе пачалі аднаўляць і рэстаўраваць. Але не ўсё ідзе так, як хацелася б. Зараз рэстаўрацыя трэцяга палігона з-за шматлікіх праблем прыпынілася.

Адна з галоўных прычын прыпынення аднаўлення крэпасці недахоп фінансавання праекта, патлумачыў нам першы намеснік кіраўніцтва капітальнага будаўніцтва Бабруйска спадар Уладзімір Джум.

Усе фінансавыя праблемы зараз усклаліся на гарадскі бюджэт. Дарэчы, губернатар Магілёўскай вобласці выказаў думку, што на аднаўленне крэпасці наўрад ці будуць выдзелены сродкі з абласнога бюджэту. Таму зараз і ўзнікла такая праблема.

У Мінску зараз вядзецца падрыхтоўка ўсіх патрэбных для аднаўлення дакументаў, праводзіцца экспертыза і ўсе патрэбныя працэдуры.

Яшчэ адна акалічнасць, якая перашкаджае распачаць паўнавартасную працу адсутнасць дакументаў з Маскоўскага вайскова-гістарычнага архіва. Для таго, каб займець іх копіі, трэба ехаць у Маскву і выбіраць патрэбныя. А за тое, каб зрабіць копію, трэба плаціць грошы, якіх кіраўніцтву камунальнага будаўніцтва і без таго не стае.
Калі б уся дакументацыя была падрыхтавана, а фінансаў хапала, мы адбудавалі б аб’ект за гады паўтары, кажа спадар Уладзімір.

Ці будуць запрашаць да супрацоўніцтва прыватных бізнэсоўцаў, пакуль не вядома. Але вядома адно помнік гэткага кшталту варты таго, каб яго аднавілі.

Яўген ВАСЬКОВІЧ

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя