Чысты Байнэт

Чысты Байнэт

ПОДЕЛИТЬСЯ

Не так даўно ў Мінску дабыўся круглы стол на тэму "Чысты Байнэт". У мерапрыемстве прынялі ўдзел прдстаўнікі шэрагу беларускіх папяровых выданняў (у тым ліку і я) і так званых новых медыяў.

Падчас круглага стала перад калегамі выступілі Аляксандр Класкоўскі ("Профі ў Байнэце. Праблемы выкарыстання кантэнту"), Юры Зісер ("Адказнасць інтэрнэт-бізнэсу за чысціню Байнэту"), Паўлюк Быкоўскі ("Благасфера як квазімедыйная сфера"), Андрэй Бастунец ("Інтэрнэт: Рэгуляванне, самарэгуляванне ці адсутнасць рэгулявання"), Юры Сідун ды іншыя.

Падчас гэтай мініканферэнцыі былі вызначаны некаторыя аспекты рэгулявання правоў аўтараў сярод некаторых беларускіх сайтаў, і прапанаваны ідэі для афармлення нейкіх сумленных абавязкаў сярод медыяў.

На пачатку круглага стала ўсіх парадваў прадстаўнік Міністэрства Інфармацыі, які абвестіў тое, што абавязковаў рэгістраці інтэрнэт-СМІ не будзе. Гэтай фразай ён зарабіў для сябе і МІРБ шэраг апладысментаў.

Арганізатарамі кампаніі быў прэзентаваны сайт "Кампанія "Чысты Байнэт", дзе кожны жадаючы можа аставіць сваю прапанову, ці падтрымаць кампанію. Усім раю пайсці па спасылцы, падумаць і, магчыма, што-небудзь прапанаваць. Таксама раю падтрымаць кампанію. Сайт "Бобруйский курьер": портал городской газеты" і газета "Бобруйский курьер" падтрымліваюць кампанію!

НЕТ КОММЕНТАРИЕВ

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ