Домой Общество «Чырвоны крыж» і «Рэха» вучылі роўных

«Чырвоны крыж» і «Рэха» вучылі роўных

Днямі ў БФ БДЭУ адбылося мерапрыемства пад назвай «Навучы роўнага». На ім актывісты Бабруйскай гарадской арганізацыі «Чырвоны Крыж» (далей ЧК) і валанцёры з арганізацыі «Рэха» распавялі ўдзельнікам праграмы пра дзейнасць сваіх аб‚яднанняў.

— Дзяўчаты прыехалі адтуль поўныя натхнення і жадання падзяліцца сваімі ведамі, — распавядае кіраўнік Бабруйскай гарадской арганізацыі «Чыровны Крыж» Наталля Гранач. — І таму мы вырашылі разам з БДЭУ і нашымі дзяўчынамі правесці трэнінг.

Праца ішла па трох накірунках: першы — уводны курс. На ім Алена Канавалава і Алена Шырчына распавялі пра дзейнасць ЧК і «Рэха». Другі накірунак — сістэма работы з людзьмі з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця (інваліды і людзі, якія маюць адхіленні ў здароўі). У гэтым трэнінгу ўдзельнічала кіраўнік клуба «Міласэрнасць і здароўе» (валанцёрскі клуб «Чырвонага Крыжа») спадарыня Пукала. Яна распавяла пра свае планы, пра супрацоўніцтва з арганізацыяй.

Трэці — прэзентацыя праекта «Супрацьдзеянне гандлю людзьмі». На ім старшыня ЧК спадар Пракаповіч распавёў пра тое, як абстаяць справы па супрацьдзеянню гэтай з’яве ў Беларусі і непасрэдна ў Бабруйску, аб тым, чым займаецца ЧК у рамках гэтай праграмы.

Напрыканцы мерапрыемства адбыўся прагляд кінастужкі «Лекі». У ёй распавядалася пра маленькага хлопчыка, які пры пераліванні крыві быў заражаны ВІЧ-інфекцыяй. Па словах Наталлі Гранач, фільм моцна ўразіў усіх прысутных.

Яўген ВАСЬКОВІЧ

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя