Домой Главные новости Чарговым госцем курсаў «Мова нанова» будзе музыка Піт Паўлаў

Чарговым госцем курсаў «Мова нанова» будзе музыка Піт Паўлаў

30-га сакавіка выканаўца выступіць у бабруйскім тайм-клубе «1387».

Піт Паўлаў спяе хіты з рэпертуару «Крыві», «NRM», «Гарадзкія», «Pete Paff» ды распавядзе цікавыя гісторыі.

Музыка нарадзіўся ў Слуцку ў сям’і вайсковага лекара. Дзяцінства правёў у Германіі. У 1993 – 94 гадах з’яўляўся гітарыстам гурта «Мроя”. З 1994 года грае ў гурце «NRM».  З 1999 па 2005 гады быў удзельнікам гурта «KRIWI». Таксама Піт заснаваў гурты «Garadzkija» і «Pete Paff».

Пачатак заняткаў «Мова нанова» у пятніцу, 30-га сакавіка, як звычайна, а 18-й гадзіне. Адрас: вул.Чангарская, д. 54, тайм-клуб «1387».

Уваход вольны.

Марына Міхневіч

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя