Гіём Апалінэр
(УЛАДЗІМІР КАСТРАВІЦКІ*)
Бестыярыюм, або картэж Арфея
Пачатак: http://babruysk.by/litaraturny-marafon-imya-giyoma-apalinera/

ЧАРАПАХА
О, чараўніца Фракія, з твайго я віру!
Глядзі, чароўную ў руках трымаю ліру.
Звяр’ё з лясоў, пачуўшы яе гукі,
Імкнецца да мяне і ліжа рукі…
La tortue
Du Thrace magique, ô délire !
Mes doigts sûrs font sonner la lyre.
Les animaux passent aux sons
De ma tortue, de mes chansons.
*Славуты французскі паэт Гіём Апалінэр (1880-1918) паходзіў з беларускага шляхетнага роду Кастравіцкіх. Яго маці Анжаліка Кастравіцкая была дачкой штабс-капітана расійскага войска Міхала-Апалінарыя Кастравіцкага, які ўдзельнічаў у паўстанні 1863 года. Родавы маёнтак Кастравіцкіх Дарожкавічы (Дзісненшчына) быў канфіскаваны пасля паўстання расійскім урадам. Дзед Апалінэра з сям’ёй эміграваў у Італію, дзе і нарадзіўся Апалінэр і дзе прайшло яго дзяцінства.