Домой Общество Чалавек з цікавым лёсам

Чалавек з цікавым лёсам

Рыгор Іванавіч ГонтараўРыгор Іванавіч Гонтараў

Рыгор Іванавіч Гонтараў нарадзіўся ў 1941 годзе ў Батумі. Яго бацька быў вайсковцам, да вайны служыў у авіагарадку. Маці працавала на заводзе імя Дзяржынскага. У саракавых гадах яго сям’ю накіравалі на Каўказ, дзе Рыгор і нарадзіўся. Скончыў школу механізатараў, да службы ў войску працаваў трактарыстам. У войску скончыў гадавую партыйную школу. Адсылалі на цаліну. Пасля службы ў войску трыццаць гадоў прапрацаваў у міліцыі. Пасля заканчэння школы транспартнай міліцыі ў Магілёве, яму было прысвоена званне лейтэнанта. Потым спадар Рыгор працаваў на “ФанДАКе” ўчастковым. Там ніхто не мог вытрымаць больш за два гады, бо на той час гэта быў самы крымінальны раён горада. А Рыгор Іванавіч прапрацаваў там цэлых 27 год! У запас ён быў звольнены ў званні маёра і на той час з’яўляўся старэйшым участковым інспектарам. Падчас службы яму прыходзілася супрацоўнічаць з аператыўнымі работнікамі. З імі былі раскрыты тры забойствы. Пасля выхаду на пенсію, ён адзінаццаць год працаваў начальнікам варты.

Зараз Рыгор Іванавіч займаецца творчай працай — збірае прымаўкі і піша вершы, якія пачаў сачыняць у арміі. Яго вершы на розныя тэмы — калыханкі, пра НЛА, птушак, ёсць с фантастычнай тэматыкай. Прымавак спадар Рыгор назбіраў ужо 1770! Матэрыялаў хапае на цэлую кнігу. Але ўзнікла праблема з яе выданнем. У будучым, пасля таго, як будзе выдана кніга, Рыгор Іванавіч плануе заняцца напісаннем казак. Ён мае двух дзяцей і ўнукаў і зараз рыхтуецца стаць прадзедам.

Яўген ВАСЬКОВІЧ

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя