Домой Анатолий Санотенко ЧАЦВЁРТАЯ ГАДЗІНА РАННІЦЫ

ЧАЦВЁРТАЯ ГАДЗІНА РАННІЦЫ

  Гіём Апалінэр

                                            (УЛАДЗІМІР  КАСТРАВІЦКІ*)

Працяг Літаратурнага марафона імя Апалінэра (пачатак –17-га верасня):  http://babruysk.by/litaraturny-marafon-imya-giyoma-apalinera/

Гіём Апалінэр, вершы, пераклад, Анатоль Санаценка

 

Вершы 1911-1918 гг. з пасмяротных зборнікаў

 

     ЧАЦВЁРТАЯ ГАДЗІНА РАННІЦЫ

Чатыры гадзіны раніцы

Я ўстаю цалкам апранутым

У маёй руцэ кавалак духмянага мыла

Што даслала мне тая каго я люблю

Я збіраюся памыцца

Я выходжу з траншэі у якой мы ўсе спім

У маім целе бадзёрасць

Я рады што ўпершыню за трое сутак змагу нарэшце памыцца

Пасля гэтага я збіраюся пагаліць сабе твар

І вось чысты й паголены

нябеснага колеру

я да самай ночы  змешваюся з гарызонтам

і ў гэтым ёсць вельмі прыемнае пачуццё

Не трэба нічога больш казаць

і ўсё што я раблю робіць нябачная істота

Бо зашпілены на ўсе гузікі ўвесь у сінім

я раствараюся ў небе і раблюся нябачным

 

                 4 h

C’est 4 h. du matin
Je me lève tout habillé
Je tiens une savonnette à la main
Que m’a envoyée quelqu’un que j’aime
Je vais me laver
Je sors du trou où nous dormons je suis dispos
Et content de pouvoir me laver ce qui n’est pas arrivé depuis trois jours
Puis lavé je vais me faire raser
Ensuite bleu de ciel je me confonds avec l’horizon jusqu’à la nuit et c’est un plaisir très doux
De ne rien dire de plus tout ce que je fais c’est un être invisible qui le fait
Puisqu’une fois boutonné tout bleu confondu dans le ciel je deviens invisible

 

*Славуты французскі паэт Гіём Апалінэр (1880-1918) паходзіў з беларускага шляхетнага роду Кастравіцкіх. Яго маці Анжаліка Кастравіцкая была дачкой штабс-капітана расійскага войска Міхала-Апалінарыя Кастравіцкага, які ўдзельнічаў у паўстанні 1863 года. Родавы маёнтак Кастравіцкіх Дарожкавічы (Дзісненшчына) быў канфіскаваны пасля паўстання расійскім урадам. Дзед Апалінэра з сям’ёй эміграваў у Італію, дзе і нарадзіўся Апалінэр і дзе прайшло яго дзяцінства.