Домой В стране Цана на газ для Беларусі ў другім квартале 2008 года складзе 128...

Цана на газ для Беларусі ў другім квартале 2008 года складзе 128 долараў за тысячу кубаметраў

Цана на газ для Беларусі ў другім квартале 2008 года складзе 128

долараў за тысячу кубаметраў. Пра гэта паведаміў журналістам намеснік

кіраўніка Міністэрства эканамічнага развіцця і гандлю Расіі Андрэй

Белавусаў 21 сакавіка ў Мінску.

«Цана будзе 128 долараў», —

сказаў ён і зазначыў, што на пасяджэнні Савета міністраў Саюзнай

дзяржавы гэтая тэма не абмяркоўвалася.

Паводле слоў

А.Белавусава, названая сума адпавядае ўстаноўленай формуле разліку цаны

на пастаўкі расійскага газу ў Беларусь. На першы квартал 2008 года цана

за расійскі газ для Беларусі была ўстаноўлена ў 119 долараў за тысячу

кубаметраў. «Цана на пастаўкі расійскага газу ў Беларусь у рамках

формулы будзе нязменнай», — падкрэсліў А.Белавусаў.

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя