Домой Общество Былы кандыдат у дэпутаты супраць «Бабруйскага жыцця»

Былы кандыдат у дэпутаты супраць «Бабруйскага жыцця»

Сяргей ЕўдакімовічСяргей Еўдакімовіч

19 лютага ў бабруйскім судзе адбылося папярэдняе слуханне ў справе пазову, пададзенага супраць газеты «Бабруйскае жыццё», а таксама асобных грамадзян з нашага горада. Былы кандыдат ў дэпутаты палаты прадстаўнікоў Сяргей Еўдакімовіч вінаваціць выданне гарвыканкама ў знявазе гонару і годнасці ды дамагаецца маральнай кампенсацыі ад яго агульнай сумай ў 25 мільёнаў руб.

Усё пачалося з публікацыяў у «БЖ», якія Сяргей Еўдакімовіч палічыў паклёпам. Актывіст балатаваўся па Бабруйскай-Першамайскай выбарчай акрузе 79 і лічыць, што паклёп на яго, які ўтрымоўваўся ў гэтых ачарняльных матэрыялах, паўплываў на ход і вынікі выбараў. Амаль паўтара года ліставання з рознымі інстанцыямі, пяць пастановаў аб адмове ў распачынанні крымінальнай справы, дзесяткі тэчак з разнастайнымі доказамі Тады ў газеце разгарнулася беспрэцэдэнтная кампанія траўлі ўсіх мясцовых незалежных кандыдатаў, але, нягледзячы на праведны гнеў астатніх, да суда справу давеў толькі фельдшар хуткай медыцынскай дапамогі. Цяпер, калі ўрэшце справа трапіла ў суд, былы кандыдат поўны рашучасці ісці да канца. Кампенсацыю маральнай шкоды Сяргей Еўдакімовіч мае намер аддаць сіротам.

На першым пасяджэнні разглядаліся прэтэнзіі па пяці артыкулах, якія з’явіліся ў час верасеньскай перадвыбарчай кампаніі 2008 года на працягу тыдня. Прынамсі, па двух публікацыях прэтэнзіі да адказнікаў выглядаюць вельмі сур’езнымі, але пры гэтым Сяргей Віктаравіч сцвярджае:

Выявілася некалькі прабелаў, будзем шукаць інфармацыю, падымаць усе дакументы, якія ў нас ёсць. Рыхтавацца да другога пасяджэння будзем больш сур’ёзна.

Тое, што грамадскаму актывісту з Бабруйска ўдалося давесці справу да суда, ужо можна назваць поспехам. Але Сяргей верыць, што калі грунтоўна падрыхтуеца, зможа пераканаць суд. На справядлівасць спадзяюцца і ягоныя паплечнікі. Адмыслова, каб падтрымаць сябра няўрадавай арганізацыі «Грамадзянскі форум», з Мінска прыязджаў на працэс старшыня гэтай арганізацыі Сяргей Варанкевіч:

Мы ведаем, у якой дзяржаве жывем, распавядае Сяргей Анатольевіч. Але я спадзяюся, што бабруйскі суд і бабруйскія суддзі будуць прыемным выключэннем з гэтай сітуацыі ды прымуць правільнае адэкватнае рашэнне Сяргей Еўдакімовіч спрабуе абараніць не толькі свой гонар, але і гонар тых людзей, якія будуць удзельнічаць, напрыклад, у гэтых мясцовых выбарах.

І, сапраўды, хаця пра перамогу казаць пакуль яшчэ рана, любое рашэнне ў справе былога кандыдата ў Палату прадстаўнікоў будзе важным сігналам для цяперашніх кандыдатаў у мясцовыя саветы. Калі адстаяць гонар у бабруйскім судзе не атрымаецца, Сяргей Еўдакімовіч гатовы звяртацца ва ўсе інстанцыі, нават у Вярхоўны суд Наступнае пасяджэнне суда ў справе Еўдакімовіча адбудзецца 10 сакавіка.

Антон ПУЦІЛА

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя