Домой Общество БХД адчыняе ў Бабруйску грамадскую прыёмную

БХД адчыняе ў Бабруйску грамадскую прыёмную

БХД, адчыняе ў Бабруйску, грамадская прыёмная, Віталь Рымашэўскі, Ганна КанапацкаяШтотыдзень актывісты будуць чакаць бабруйчан, каб выслухаць іх гісторыі і пытанні і дапамагчы знайсці вырашэнне праблем.

БХД, адчыняе ў Бабруйску, грамадская прыёмная, Віталь Рымашэўскі, Ганна Канапацкая

Прапанова адкрыць у нашым горадзе грамадскую прыёмную прагучала падчас сустрэчы сустаршыні Аргкамітэта па стварэнню  партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Віталя Рымашэўскага і дэпутаткі Палаты прадстаўнікоў Ганны Канапацкай з бабруйчанамі ў суботу, 1-га снежня.

БХД, адчыняе ў Бабруйску, грамадская прыёмная, Віталь Рымашэўскі, Ганна Канапацкая

Мэта такой установы – стварыць для гараджан пляцоўку, куды б яны маглі прыйсці і распавесці пра тое, што іх турбуе, унесці нейкія свае прапановы, на свае вочы пабачыць, як працуюць беларускія хрысціянскія дэмакраты.

Прыёмная будзе працаваць па аўторках, ад 17-й да 20-й гадзіны па адрасе: вул. Кастрычніцкая, 173-А. Сустракацца з гараджанамі будуць бабруйскія актывісты БХД.

Раней, у лістападзе,  такія ж грамадскія прыёмныя адчынілся ў Магілёве і ў Горадні.

 

Марына Міхневіч