Гіём Апалінэр
(УЛАДЗІМІР КАСТРАВІЦКІ*)
Працяг Літаратурнага марафона імя Апалінэра (пачатак –17-га верасня): http://babruysk.by/litaraturny-marafon-imya-giyoma-apalinera/
З кнігі «Каліграмы»
БУДУЧЫНЯ
Пакладзем салому
Паглядзім на снег
Зноў лісты напішам
Пачакаем тут загаду
Будзем зноў паліць люльку
Думаючы пра каханых
І праз гэты бруствер
Глянем зноў на ружу
Гэтая крыніца б’е
Золата саломы не павяла
Глянем на пчалу
Будучыня будучыне
Паглядзім на рукі
Рукі сталі снегам
Ружай і пчалою
Будучыняй нашай
L’Avenir
Soulevons la paille
Regardons la neige
Écrivons des lettres
Attendons des ordres
Fumons la pipe
En songeant à l’amour
Les gabions sont là
Regardons la rose
La fontaine n’a pas tari
Pas plus que l’or de la paille ne s’est terni
Regardons l’abeille
Et ne songeons pas à l’avenir
Regardons nos mains
Qui sont la neige
La rose et l’abeille
Ainsi que l’avenir
*Славуты французскі паэт Гіём Апалінэр (1880-1918) паходзіў з беларускага шляхетнага роду Кастравіцкіх. Яго маці Анжаліка Кастравіцкая была дачкой штабс-капітана расійскага войска Міхала-Апалінарыя Кастравіцкага, які ўдзельнічаў у паўстанні 1863 года. Родавы маёнтак Кастравіцкіх Дарожкавічы (Дзісненшчына) быў канфіскаваны пасля паўстання расійскім урадам. Дзед Апалінэра з сям’ёй эміграваў у Італію, дзе і нарадзіўся Апалінэр і дзе прайшло яго дзяцінства.