Домой Происшествия Больш як 243 млн. рублёў крэдытаў у розных банках горада

Больш як 243 млн. рублёў крэдытаў у розных банках горада

У Бабруйску сямейная пара рабочых ААТ «Белшына» падманным шляхам атрымала больш як 243 млн. рублёў крэдытаў у розных банках горада.

Муж і жонка 1958 і 1956 гадоў нараджэння, раней не судзімыя, з ліпеня 2006 года па кастрычнік 2008-га аформілі спажывецкія крэдыты, прадаставіўшы недакладныя дакументы аб наяўнасці крэдытных абавязацельстваў.

Паводле слоў старшага памочніка пракурора вобласці Алы Кузняцовай,

муж і жонка не мелі не толькі намераў, але і фактычных магчымасцей па выкананні ўзятых на сябе абавязацельстваў.

10 снежня ў дачыненні да сямейнай пары пракуратурай вобласці распачата справа па ч. 4 арт. 209 Крымінальнага кодэкса (махлярства, учыненае групай асоб у асабліва буйным памеры).

Мера стрымання ў дачыненні да падазроных не абіралася.

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя