Домой В регионе Бодзіпазітыўшчыцы – гэта тыя, хто не мыецца і не голіць падпахі?

Бодзіпазітыўшчыцы – гэта тыя, хто не мыецца і не голіць падпахі?

бодзіпазітыў, Бабруйск19-га студзеня ў тайм-клубе «1387» гендэрная актывістка з ініцыятывы «Больш цела» Марыя Колб распавядзе, як любіць сябе, што такое – шэймінг і разлад харчовых паводзінаў.

Разам з Марыяй удзельнікі сустрэчы абмяркуюць, што такое – бодзіпазітыў, хто яе прыхільнікі, ці гэта тыя, хто не мыецца і не голіць падпахі? Ці прыняцце свайго цела і любоў да сябе – гэта нешта іншае? Будзе размова і пра адваротны бок з’явы – нелюбоў да сябе і шэймінг, да чаго яны могуць прывесці і як ад іх пазбавіцца.

Марыя Колб распавядзе, чаму бодзі-пазітыў – гэта не пра лайдакоў на канапе і адкажа на самыя распаўсюджаныя пытанні ды стэрэатыпы. Госці разам з актвісткай выпрацуюць практычныя парады, якія дапамогуць навучыцца прымаць сваё цела.

Акрамя, падчас сустрэчы адбудзецца прэзентацыя буклета пра разлады харчовых паводзінаў. Слухачы пройдуць тэст «Як выявіць у сябе разлады харчовых паводзінаў».

Пачатак: 18.00.

Адрас: тайм-клуб «1387», вул. Чангарская, 54.

Уваход вольны.