Домой Культура «Бобруйский курьер» паўдзельнічаў у фестывалі «БАЖынкі-2009» (Відэа)

«Бобруйский курьер» паўдзельнічаў у фестывалі «БАЖынкі-2009» (Відэа)





17 ліпеня ўсе ўдзельнікі сабраліся ў Лунінцы у рэдакцыі адной з мясцовых газет. Як толькі дачакаліся ўсіх бажаўцаў, адразу арганізавана пайшлі ў мясцовую рэстарацыю, каб усе маглі пад’есці пасля цяжкай дарогі. Скончыўшы есці шыкоўныя стравы, усе арганізавана пачалі ад’язджаць на возера Белае. Для тых, у каго не было асабістага аўтамабіля, быў прадастаўлены аўтобус.

Калі прыехалі на месца — пачалі ставіць намёты. Зацягнулася гэтая справа прыкладна на гадзіну-другую. Пасля таго, як намёты былі растаўлены, адбылося ўрачыстае адкрыццё «БАЖынак-2009». Пасля святочнай прамовы кіраўніка БАЖ Жаны Літвіной, адбылося касцюміраванае прадстаўленне-імпрэза, зробленае рукамі ўдзельнікаў. Кіраўнікі «Беларускай асацыяцыі журнаістаў» павіталі ўсіх удзельнікаў мерапрыемства і потым адбыўся падзел на каманды. У яго выніку атрымаліся чатыры каманды — сінія, зялёныя, жоўтыя і чырвоныя. Яны спаборнічалі між сабой у чатырох дысцыплінах: перацягванне ліны, футболе, інтэлектуяльнай гульне «Што? Дзе? Калі?» і ў конкурсе на лепшую прэзентацыю каманд.

Першы дзень БАЖынак скончыўся святочнай вячэрай. Журналісты былі здзіўлены тым, наколькі шыкоўнымі атрымаліся стравы. Рабілі курыныя і свіныя шашлыкі, вараную маладую бульбу і шмат чаго яшчэ. Есці на прыродзе — непараўнальнае задавальненне, а тым больш — пасля вясёлых спаборніцтваў.

Другі дзень распачаўся з зарадкі. Пасля сняданку ўсе пайшлі на возера: некаторыя купаліся, некаторыя — каталіся на лодцы. Другі дзень, такасама, як і першы, не прайшоў без спаборніцтваў. Каманды, маючы аднолькавую колькасць ачкоў, вырашалі пераможцу ў апошнім відзе — эстафеце. Толькі высветліць наймацнейшую каманду ўсё-роўна не ўдалося. Таму былі праведзены спаборніцтвы ў шахматах і дартсе. Нажаль, бабруйчане не здолелі заняць прызавых месцаў. Але гэта ніякім чынам не сапсавала наш настрой. А тым больш ён узняўся пасля зваранай юхі.

Заключальнай часткай другога дня стала ўзнагароджанне пераможцаў і ўрачыстае закрыццё «БАЖынак-2009». Кожная каманда атрымала прыз — кубак і салодкі падарунак за перамогу ў розных відах спаборніцтваў. Таксама вызначылі пераможцаў фотапалявання, якое праходзіла падчас двух дзён вясёлага адпачынку, а таксама лепшых, самых актыўных удзельнікаў «БАЖынак». А яшчэ жанчыны абралі містэра «БАЖынкі-2009». Ім стаў выдатны повар і проста галоўны рэдактар часопіса «Абажур» Уладзімір Дзюба. Кіраўнікі БАЖ напрыканцы «БАЖынак» уручылі кубак рэдакцыі газеты, якая брала на сябе арганізацыю мерапрыемства. Гэты кубак будзе штогод пераходзіць ад адной філіі да другой. Пакінуўшы адбіткі сваіх далоней на белай прастыні, усе ўдзельнікі паступова пачалі раз’язджацца.

На памяць аб фестывале у возера Белае было адпушчана выратавальнае кола з лагатыпам «БАЖынак» — жабай.

Яўген ВАСЬКОВІЧ. Фота Міхаіла ЛАРЧАНКІ

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя