Домой Образование БНР100: кірмаш, лекцыя, віктарына ў Бабруйску

БНР100: кірмаш, лекцыя, віктарына ў Бабруйску

БНР, 100, кірмаш, лекцыя, віктарына ў Бабруйску, тайм-клуб "1387"

Бабруйчукі ды бабруйчанкі! Хутка ў нашай хаце сьвята – 100 год аднаўленьня беларускай Дзяржаўнасьці!

Напярэдадні слаўнай даты, 24.03 ад 16-ай, у найбольш спрыяльным для беларушчыны месцы, у крэатыўнай прасторы «13:87», адбудзецца ўрачыстае мерапрыемства!

16.00-17.30. Кірмаш ды лекцыя, уваход вольны.

Можна будзе прыдбаць на сьвяточным кірмашы нацыянальныя цікавосткі, паслухаць лекцыю пра Беларускую Народную Рэспубліку, а таксама паўдзельнічаць у каманднай віктарыне па тэме БНР – 100!

18.00-20.00. Віктарына.

Каб узяць удзел у віктарыне, трэба сабраць каманду ад чатырох да шасці чалавек, зарэгістравацца па спасылцы ніжэй ды завітваць 24-га! Калі ня маеце каманды, аднак хочаце далучыцца, то таксама рэгіструйцеся ды Вас скіруюць да тых, хто таксама шукае ўдзельнікаў! Кошт гульні: 5 BYN

Рэгістрацыя тут https://goo.gl/forms/S2UY99t7NeEZr4ni1

Да сустрэчы 24 сакавіка ў тайм-клубе «1387», вул. Чангарская, 54, Бабруйск.

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя