Домой Анатолий Санотенко БІВАЧНЫЯ АГНІ

БІВАЧНЫЯ АГНІ

  Гіём Апалінэр

                                            (УЛАДЗІМІР  КАСТРАВІЦКІ*)

 

Працяг Літаратурнага марафона імя Апалінэра (пачатак –17-га верасня):  http://babruysk.by/litaraturny-marafon-imya-giyoma-apalinera/

Гіём Апалінэр, вершы, пераклады, Анатоль Санаценка
Апалінэр на фронце, у размяшчэнні лагера (на фота ён стаіць)


 

З кнігі «Каліграмы»

 

   БІВАЧНЫЯ АГНІ  

Зіхацяць агні бівакоў

Асвятляючы зыбкія мары

І  яны ў атачэнні сноў

Між галін плывуць у абшары

 

 Як клубніцы пунсовая кроў

Як клубніцы пунсовая кроў

Успамінаў таемных ізноў

Бы вуглёў ува мне дагаранне

 

 

    LES FEUX DU BIVOUAC

Les feux mouvants du bivouac

Éclairent des formes de rêve

Et le songe dans l’entrelacs

Des branches lentement s’élève

 

Voici les dédains du regret

Tout écorché comme une fraise

Le souvenir et le secret

Dont il ne reste que la braise

 

*Славуты французскі паэт Гіём Апалінэр (1880-1918) паходзіў з беларускага шляхетнага роду Кастравіцкіх. Яго маці Анжаліка Кастравіцкая была дачкой штабс-капітана расійскага войска Міхала-Апалінарыя Кастравіцкага, які ўдзельнічаў у паўстанні 1863 года. Родавы маёнтак Кастравіцкіх Дарожкавічы (Дзісненшчына) быў канфіскаваны пасля паўстання расійскім урадам. Дзед Апалінэра з сям’ёй эміграваў у Італію, дзе і нарадзіўся Апалінэр і дзе прайшло яго дзяцінства.