Домой Міхаіл Ларчанка Берлін… маё задавальненне

Берлін… маё задавальненне

Першы раз пабыў у Берліне летам 2008-га году. Першы погляд быў не адназначны, нешта не спадабалась, нешта, наадварот, выклікала заёздросць да жыхароў сталіцы Нямечыны.

Пасля таго, як вярнуўся на Радзіму, я зразумеў, што гэты андеграўнд-горад мяне вельмі зачапіў. Зачапіў менавіта нефармальнасцю, аўтэнтычнымі будынкамі і плошчамі, помнікамі і музеямі.

І вось праз паўтары гады я зноў буду там. Пакуль ёсць віза і магчымасць я набыў квіткі на самалёт да Берліну. Таму на пачатку лютага я на некалькі дней зноў акунуся ў атмасферу "незалежнасці" і амаль поўнай свабоды (я так разлічваю).

Дарэчы. Квіткі з Вільні да Берліну і назад мне абыйшліся ўсяго ў 105 еўра!

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя