Домой В мире Беларусы заменяць украінцаў на польскіх прадпрыемствах?

Беларусы заменяць украінцаў на польскіх прадпрыемствах?

 беларусы, заменяць, украінцаў, польскія, прадпрыемства  Тое, што раней абмяркоўвалася толькі на ўзроўні экспертаў і агенцтваў, ужо адкрыта абмяркоўваецца ў польскай прэсе. З 2020 года Нямеччына адкрывае свой рынак працы для ўкраінцаў, і Польшча асцерагаецца, што праз ад’езд украінцаў яна можа страціць некалькі мільёнаў работнікаў. Калі з Польшчы з’едзе некалькі мільёнаў украінцаў, гэта непасрэдна можа закрануць Беларусь, бо вакуум, які ўтворыцца на польскім рынку працы, будзе проста як пыласос высмоктваць беларусаў у суседнюю краіну.

Пра гэта ў адным з нумароў піша Gazeta Polska Codziennie у матэрыяле пад назвай «Беларус заменіць украінца ў нашых фірмах?».

«Ці выкліча адкрыццё нямецкага рынку працы 1 студзеня 2020 года ад’езд украінцаў і іншых працоўных мігрантаў з Польшчы? — пытаецца газета і адразу супакойвае сваіх чытачоў: — Беспрацоўе на ўсходзе настолькі высокае, а зарплата такая нізкая, што прыток працоўных адтуль не зменшыцца».

Гэта пацвярджаюць і эксперты. На іх думку, рашэнне для польскіх кампаній у дыверсіфікацыі кірункаў набору работнікаў і адкрыцці польскага рынку працы для іншых нацыянальнасцяў.

«Былыя савецкія рэспублікі, напрыклад Беларусь, Малдова, Грузія, Азербайджан і Арменія, паступова становяцца важнымі крыніцамі кадравых рэсурсаў, кажа прэзідэнт кампаніі Smart Work Марыюш Хашоўскі.

 

NN.by