Домой Образование Беларуская медыцына: платная ці бясплатная?

Беларуская медыцына: платная ці бясплатная?

Пяць актывістаў ад трох палітычных арганізацый падалі заяўку на правядзенне пікетаў у Бабруйскі гарвыканкам.

21 сакавіка актывісты партый АГП і «Справядлівы свет», а таксама аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» выслалі па пошце заяўкі на правядзенне пікетаў. Яны запланаваны ў рамках кампаніі «За лепшую медыцыну для ўсіх».

— Мы ўсё ж дамагаемся, каб улады кпілі аб дабрабыце грамадзян, а не пра свае кішэні, — кажа адзін з ініцыятараў кампаніі ў Бабруйску спн. Таісія Кабанчук.

Актывісты плануюць правесці пікеты на вострую праблему ў некалькіх частках гораду.

Яўген Глаголеў-Васьковіч