Домой В регионе «Беларускамоўныя» завіталі ў Бабруйск

«Беларускамоўныя» завіталі ў Бабруйск

10 ліпеня «Арт Сядзіба» прадставіла ў Бабруйску праект «Беларускамоўныя». Прэзентацыя праекту адбылася ў Крэатыўнай прасторы «1387».

«Беларускамоўныя», «Арт Сядзіба», Бабруйск, праект
Вядоўца Бася Кучынская, Сяржук Лацінскі і Дар’я Роскач

Праект «Беларускамоўныя» распачаўся восенню мінулага году і разлічаны на адзін год. Гэта – цыкл сустрэч, у якіх прымаюць удзел па два носьбіты беларускай мовы, каб падзяліцца сваёй гісторыяй пераходу на яе. Большая частка сустрэчаў прайшла ў Менску, а з пачаткам ліпеня праект «Арт Сядзібы», дзякуючы народнай падтрымцы, стаў наведваць іншыя гарады Беларусі. Бабруйск стаў трэцім – пасля Віцебску і Воршы.

Свае гісторыі ў праекце распавядалі артысты, музыкі, паэты, людзі незвычайных прафесіяў, а таксама – сантэхнікі, юрысты, прадавачкі… У фармаце размовы ім задаюць пытанні як вядоўца, так і наведвальнікі. У нашым горадзе госцямі сталі тутэйшыя Сяржук Лацінскі – відэааператар ФК «Белшына», Дар’я Роскач – мастачка і арт-менеджарка Тайм-клуба «1387». Вядоуцай прадстала Бася Кучынская з Менску. Прысутнічаў і дырэктар «Арт Сядзібы» Алесь Сьнег (дарэчы – бабруйчанін).

Сяржук Лацінскі і Дар’я Роскач...
Вядоўца Бася Кучынская
«Беларускамоўныя», «Арт Сядзіба», Бабруйск, праект
Сяржук Лацінскі
«Беларускамоўныя», «Арт Сядзіба», Бабруйск, праект
Сяржук Лацінскі і Дар’я Роскач

Пасля цікавай захапляльнай размовы, якая доўжылася амаль гадзіну, наведвальнікі змаглі пачаставацца гарбаткай і пагутарыць у нефармальнай абстаноўцы. Можна было таксама паслухаць музыку і нават патанчыць пад творы ад музычнага госця – DJ Hvedar Groovich.

Пасля Бабруйску «Беларускамоўныя» накіруюцца ў Берасце і Гародню.

 

Антон Пуціла
Фота і відэа аўтара