Домой Міхаіл Ларчанка «БАЖынкі-2009», ці як адпачываюць журналісты

«БАЖынкі-2009», ці як адпачываюць журналісты

Возера, спартовыя спаборніцтвы, шашлык і яшчэ шмат чаго іншага суправаджала беларускіх журналістаў падчас «БАЖынак-2009».

Другі год запар БАЖ праводзіць мерапрыемства пад цікавай назвай «БАЖынкі-2009». Асноўнай ідэяй ёсць сабраць группу журналістаў з розных выданняў і гарадоў, каб правесці спартовыя спаборніцтвы і проста адпачыць. Гэтым разам прымаючым бокам была лунінецкая газета «Інформ-прагулка», а месцам адпачынку стала Белае возера.

Я першы раз ехаў на такога плану «свята», таму мне ўсё было цікава і я адразу пагадзіўся на прапанову паехаць. Ад Бабруйску было два прадстаўнікі: я (Міхаіл Ларчанка) і Яўген Васьковіч (таксама журналіст нашай газеты).

Мой уласны ўдзел пачаўся ноччу пятніцы, калі я чакаў цягнік да Баранавічаў. Ужо каля восьмай раніцы я быў у Баранавічах, дзе сустрэўся яшчэ з двумя журналістамі з Мінску і Барысаву, і мы паехлі далей на ўсход, у Лунінец.

У невялічкім Лунінцы нас ужо чакалі астатнія ўдзельнікі ў рэдакцыі газеты «Інформ-прагулка». Пасля кавы с канапкамі мы пайшлі на абед у вельмі выдатную (што вельмі здівіла) рэстарацыю, з добрым сэрвісам і смачнай ежай.

Надалей нас чакаў ад’езд да возера. Так як на ўсіх месцаў у аўтамабілях не хапала, то пяць чалавек павінны былі ехаць замоўленым аўтобусам у 12 гадзін. Але з-за недарэчнай працы кагосьці ў аўтобусным парку, аўтобус прыехаў толькі ў 13.00. 25-30 хвілін у аўтобусе і мы ўжо на возеры. Ставім намёты, перакусваем і пачынаецца ўрачыстае адкрыццё. Падчас адкрыцця мне выпадкова выпала роля граць супрацоўніка АМАПу. Кароткі «спіч» кіраўніка БАЖу Жанны Літвіной, тэатралізаваныя сцэнкі, падзел удзельнікаў на чатыры каманды і выбар капітана прайшлі хутка і весела.

Глеб Лабадзенка ў ролі Супермэна на адкрыцці БАЖынак-2009

Стваральнікі сайту «Матч.by» распавялі свой досвед працы з футбольнымі ан-лайн рэпартажамі, то як яны пачыналі працу над сваім парталам, якія цяжкасці іх спаткалі і як яны з гэтымі цяжкасцямі змагаліся.

Азнаёміўшыся з планам на два дні, наша вясёлая каманда пачала рыхтавацца к першаму спаборніцтву – перацягванню ліны. Было ўсяго чатыры каманды, таму ўсе спаборніцтвы праходзілі наступным чынам: два паўфіналы, матч за трыцяе месца і фінал. Так вось, у першым паўфінале мы перамаглі каманду «жоўтых» (дарэчы мы былі камандай «зялёных»). Але ў фінале «масіўная» каманда «сініх» лёгка перацягнула нас, і мы задаволілісь толькі другім месцам.

Нажаль, першы паўфінал па футболе мы павінны былі гуляць з камандай «чырвоных», якія з’яўлялісь патэнцыйнымі пераможцамі. У вельмі ўпартай гульне на роўных мы прайгралі 0-1. Але і гэты гол быў недарэчны, бо наш галкіпер падчас аднаго с гульнявых момантаў пашкодзіў да крыві сабе нагу і не здолеў схапіць мяч. У другім паўфінале каманды «сініх» і «жоўтых» вырашалі пераможцу з дапамогай серыі пенальці, дзе больш меткімі былі “сінія». У матчы за трэцяе месца мы перамаглі 3-2 каманду «жоўтых». Потым мы пайшлі купацца, а «чырвоныя» не пакінулі камня на камне ад суперніка і перамаглі 4-0. Вада ў возеры вельмі чыстая і цёплая. Ведаеце, ёсць такі выраз «як парное малако». Людзей было шмат, нават у пятніцу. Былі заўважаны нават машыны з мінскімі нумарамі.

Футбол на БАЖынках-2009

Далей усіх чакала інтэлектуальная гульня «Што? Дзе? Калі?». 24 цяжкія пытанні і крыху дзіўныя правілы… Наша перамога была безумоўнай. Мы ў два разы апярэдзілі «жоўтых», якія ў выніку былі другія.

Як апынулася, адныя мы былі не падрыхтаваныя да апошняга ў пятніцу конкурса – прэзентацыі каманд. Але хутка апомніўшыся, было вырашэна эмправізаваць. Глеб Лабадзенка (журналіст «Камсамольская праўды») спеў вясёлую песню і, увогуле, ён быў нашым гербам і лагатыпам. Але перамогу атрымалі «жоўтыя» са сваёй прэзентацыяй «жоўтай прэсы». Я лічу, што ім аддалі першае месца толькі таму, што ў іх яшчэ не было ніводнага бала ў камандным заліку.

Пятнічныя спаборніцтвы скончыліся і пачалася падрыхтоўка шашлыкоў, купанне ў возеры, распіццё піва. Пасля вячэры быў запалены вялізны касцёр. Андрэй Бастунец (юрыст БАЖу) спеў некалькі песен, пачаліся расказы розных журналісцкіх баек, жадаючыя маглі паплаваць на лодцы па возеру.

…Так прайшоў першы дзень…

Раніца суботы пачалася недзе ў палове на дзявятую. Надвор’е цёплае, камары ўжо не перашкаджаюць, вада выдатная. Карацей адразу стала зразумела, што другі дзень будзе не горшы за першы.

Сняданак уключаў у сябе каву з печывам і канапкамі. Крыху пахадзіўшы па наваколлі, я пачаў рыхтавацца да каманднай эстафеты. Нажаль мы занялі толькі трэцяе месца. Нават апеляцыя да суддзяў не дала вынікаў. Але ж мы памяталі, што гэта толькі гульня і таму асабліва не знерваваліся.

Групавы фотаздымак (БАЖынкі-2009)

Потым былі яшчэ шахматы, дзе я заняў апошняе, чацветрае месца :), дартс.
На імправізаванай кухне тым часам рыхтавалі юху. Невядома адкуль з’явіліся здаравенныя карпы, якія і сталі галоўным інгрыдыентам. Пасля найсмачнейшага абеду былі падведзены вынікі, узнагароджанне пераможцаў і развітанне.

На шчасце для нас, бабруйчан, знайшоўся чалавек, які пагадзіўся ехаць на ўласнай машыне ў Мінск праз Бабруйск і заадно падкінуць да дому нас.

Мне ўсё вельмі спадабалася, спадзяюся, што традыцыя праводзіць такога кшталту мерапрыемтсвы працягнецца, я там паўдзельнічаю, а камары будуць меньш прыставучымі.

Дзякуй усім, дзякуй БАЖу.


ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя