Домой Происшествия Бадзяга-лось (Відэа)

Бадзяга-лось (Відэа)

На тэрыторыю беларускага дзяржаўнага будаўнічага прафесійна-тэхнічнага каледжа чацвёртага мая трапіў лось.

Гэта здарылася а восьмай гадзіне раніцы. У БГРО НС паступіла паведамленне, што на ГБК-10 па вуліцы Камарова быў заўважаны лось. Работнікі службы ДАІ перакрылі пад’яздныя дарогі, каб людзі не палохалі жывёлу. Было вырашана, што лася будуць гнаць у лясны масіў шумам праз вуліцу Гагарына. Але там аказалася вялікая колькасць людзей. Гэта спужала жывёлу. Лось пабег у бок будаўнічага прафесійна-тэхнічнага каледжа, дзе ён забег на лесвічную пляцоўку.

Тут, як кажуць, ахвяра трапіла ў пастку. З дапамогай парт лася выгналі на стадыён каледжа. Адтуль ён уцёк у лес.

— Ласёнку не было яшчэ і года. Паляўнічыя, што праводзілі абследаванне мясцовасці, сказалі, што побач з маленькімі слядамі ласёнка былі знойдзены вялікія сляды ягонай маці, — паведаміў нам старшы інспектар групы прапаганды і навучання БГРО НС Уладзімір Будко.

Яўген ВАСКОВІЧ

Дзякуй нашаму чытачу за аматарскае відэа!

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя