Домой Главные новости Бабруйскія каталікі адзначылі Вялікі чацвер Еўхарыстыяй

Бабруйскія каталікі адзначылі Вялікі чацвер Еўхарыстыяй

бабруйскія каталікі, адзначылі Вялікі чацвер, Еўхарыстыя, біскуп, вікарый Магілеўскай вобласці Аляксандр Яшэўскі
29.03.2018, Бабруйск. Вялікі чацвер у касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. Біскуп вікарый Аляксандр Яшэўскі.

Імша вячэры Гасподней пад кіраўніцтвам біскупскага вікарыя Магілёўскай вобласці Аляксандра Яшэўскага адбылася ў парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Бабруйску 29-га сакавіка.

Удзел у ёй прынялі вернікі з Бабруйскай і Глускай парафій, да якіх у пачатку пасхальнага трохдзённага святкавання звярнуўся біскуп Яшэўскі.

 бабруйскія каталікі, адзначылі Вялікі чацвер, Еўхарыстыя, біскуп, вікарый Магілеўскай вобласці Аляксандр Яшэўскі

бабруйскія каталікі, адзначылі Вялікі чацвер, Еўхарыстыя, біскуп, вікарый Магілеўскай вобласці Аляксандр Яшэўскібабруйскія каталікі, адзначылі Вялікі чацвер, Еўхарыстыя, біскуп, вікарый Магілеўскай вобласці Аляксандр ЯшэўскіЁн нагадаў, што ў гэты дзень Хрыстос устанавіў сакраманты Еўхарыстыі, аднак памылкова лічыцца, што прымаць яе трэба толькі раз на год. Вялікі чацвер, зазначыў біскуп, з’яўляецца напамінам пра тое, што Хрыстос аддаў сваё жыццё за людзей дзеля любові. І кожны з нас павінен узгадоўваць гэтае пачуцце.

Пад кіраўніцтвам Аляксандра Яшэўскага ў касцёле прайшоў абрад абмывання ног: менавіта гэта зрабіў Ісус для апосталаў падчас імшы вячэры.

бабруйскія каталікі, адзначылі Вялікі чацвер, Еўхарыстыя, біскуп, вікарый Магілеўскай вобласці Аляксандр Яшэўскі

бабруйскія каталікі, адзначылі Вялікі чацвер, Еўхарыстыя, біскуп, вікарый Магілеўскай вобласці Аляксандр Яшэўскі

бабруйскія каталікі, адзначылі Вялікі чацвер, Еўхарыстыя, біскуп, вікарый Магілеўскай вобласці Аляксандр Яшэўскі– Праз гэты жэст мы вучымся любіць адзін аднаго па-сапраўднаму, – адзначыў біскуп.

У завяршэнні літургіі яе ўдзельнікі перадалі суседзям адчуванне пакою праз поціск рукі і прынялі Еўхарыстыю.

бабруйскія каталікі, адзначылі Вялікі чацвер, Еўхарыстыя, біскуп, вікарый Магілеўскай вобласці Аляксандр Яшэўскі

бабруйскія каталікі, адзначылі Вялікі чацвер, Еўхарыстыя, біскуп, вікарый Магілеўскай вобласці Аляксандр Яшэўскі

 

Марыя Маслава
Фота Змітра Калініна

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя