Домой Видео Бабруйскія каталікі адсвяткавалі Божае Нараджэнне

Бабруйскія каталікі адсвяткавалі Божае Нараджэнне

25 снежня ў касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі прайшла ўрачыстая Святая Імша.

Святочнае набажэнства адбылося таксама напярэдадні, увечары 24 снежня, які ў каталіцкай традыцыі завецца Вігіліяй Божага Нараджэння. Дзеці і моладзь бабруйскай парафіі зладзілі міні-спектакль паводле біблійнага сюжэту Нараджэння Хрыта. Пасля вернікі прайшлі працэсіяй па касцёле.

Падрабязней пра тое, як каталікі Бабруйска сёлета адсвяткавалі Божае Нараджэнне – у нашым відэасюжэце.

 

Марына Міхневіч