Домой Видео Бабруйскія каталікі адсвяткавалі Божае нараджэнне

Бабруйскія каталікі адсвяткавалі Божае нараджэнне

25 снежня Нараджэнне Збаўцы Езуса Хрыста адзначаюць каталікі, лютэраны і іншыя пратэстанцкія канфесіі, а таксама праваслаўныя ў некаторых краінах свету.

Святкаванне традыцыйна распачынаецца ўвечары 24-га снежня – гэта так званы Вігілійны вечар. Уся сям’я збіраецца за святочным сталом, галоўнае блюда на якім – куцця. Перад вячэрай абавязковае дзяленне аплаткай (адмысловы посны хлеб), разам з якой складаюцца віншаванні і зычэнні.

У касцёлах увечары 24-га снежня праходзіць Святая Імша, якая завецца «пастэркай». У Бабруйску ўжо стала традыцыяй для каталіцкай моладзі ладзіць перад Пастэркай міні-спектакль паводле біблійнага сюжэту нараджэння Хрыста. Не стала выключэннем і сёлетняе Божае нараджэнне.

бабруйскія, каталікі, адсвяткавалі, Божае нараджэнне

 

бабруйскія, каталікі, адсвяткавалі, Божае нараджэннебабруйскія, каталікі, адсвяткавалі, Божае нараджэннебабруйскія, каталікі, адсвяткавалі, Божае нараджэннебабруйскія, каталікі, адсвяткавалі, Божае нараджэннеСвята Імша распачалася ўрачыстай працэсіяй з фігуркай немайля Езуса Хрыста, якую паклалі ў імправізаваную стаенку. Гэта таксама частка каталіцкай традыцыі – у касцёлах да Божага нараджэння робяцца стаенкі з фігуркамі нованароджанага Хрыста, Марыі, Юзафа, жывёлаў, як напамін пра тое, што Збаўца нарадзіўся ў вось такой беднай стайні.

бабруйскія, каталікі, адсвяткавалі, Божае нараджэнне

бабруйскія, каталікі, адсвяткавалі, Божае нараджэннеІмшу-пастэрку цэлебравалі ксёндз-пробашч Андрэй Яркавец і ксёндз-вікарый – Канстанцін Карака. Ксёндз Канстанцін зачытаў вернікам святочны зварот і віншаванні мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча.

Дзве святочныя Імшы таксама прайшлі ў касцёле 25-га снежня.

Падрабязней глядзіце ў нашым відэасюжэце.

 

Марына Маўчанава