Домой В регионе Бабруйскія актывісты прафсаюзу РЭП падтрымалі свайго слонімскага калегу

Бабруйскія актывісты прафсаюзу РЭП падтрымалі свайго слонімскага калегу

Актывісты прафсаюзу РЭП правялі 31 сакавіка пікет у падтрымку Міхаіла Сошка ў Слоніме. Акцыя прайшла без перашкодаў. У ёй прынялі ўдзел і бабруйчане.

Слесару 6-га разраду са «Слонімскай камвольна-прадзільнай фабрыкі» Міхаілу Сошка працадаўца не працягвае кантракт. Прычынай стала, як кажа сам Міхаіл, абарона ім правоў працоўных на прадпрыемстве.

Сп. Сошка адпрацаваў на фабрыцы 30 год. І, згодна з калектыўнаю дамоваю на прадпрыемстве, яму павінны былі працягнуць кантракт да дасягнення пенсійнага ўзросту.

Але, як думае актывіст, кіраўніцтву не падабалася яго дзейнасць у свабодным прафсаюзе. Таму на Міхаіла й было складзена надуманае парушэнне.

Пачаліся суды. Дзеяча РЭПу апраўдалі. Аднак начальства «Слонімскай камвольна-прадзільнай фабрыкі» падало пратэст у абласны суд. І за час, пакуль разглядалася скарга, не працягнулі сп. Міхаілу кантракт.

— Мы зьбіраемся надаць міжнародны розглас гэтай справе, — кажа старшыня прафсаюзу РЭП сп. Гянадзь Фядыніч.

Дзеля таго, каб падтрымаць свайго паплечніка актывісты з розных гарадоў Беларусі прыехалі ў Слонім. Былі сярод іх і бабруйчане. Быў зладжаны пікет ля цэнтральнай прахадной ААТ «Слонімскай камвольна-прадзільнай фабрыкі» падчас перапынку на абед.

— Мы падтрымліваем Міхаіла Сошку, бо ён дамагаўся справядлівасці ў сябе на працы. І менавіта з-за гэтага пацярпеў, — кажа старшыня бабруйскай філіі РЭП Галіна Смірнова.

Акцыя скончылася без затрыманняў і складзеных пратаколаў.

бабруйскія актывісты, прафсаюз, РЭП, падтрымалі, слонімскага, калегу, Галіна Смірнова, Гянадзь Фядынічбабруйскія актывісты, прафсаюз, РЭП, падтрымалі, слонімскага, калегу, Галіна Смірнова, Гянадзь Фядыніч

Яўген Глаголеў-Васьковіч

 Фота Александрыны Глаголевай-Васьковіч